Кілу́н 1 ’непакладаны кабан’ (ДАБМ, Сл. паўн.-зах., Шатал.), ’рослы племянны баран’ (З нар. сл.). Гл. кілаш.

Кілу́н 2 ’чалавек з грыжай’ (Нар. словатв., Мат. Маг., Шат.). Параўн. кіла 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЦЗІЛУ́Н, Кілун,

горад у Кітаі, на Пн в-ва Тайвань, прав. Тайвань. Каля 356 тыс. ж. (1992). Аванпорт г. Тайбэй, з якім утварае адзіны прамысл. комплекс. Гандл.-прамысл. цэнтр. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. суднабудаванне), хім., цэментавая, харчовая. Марскія промыслы. Чыг. паромная пераправа ў Іасу (Паўд. Карэя).

т. 17, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)