кюве́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Канава ўздоўж дарогі або чыгункі для сцёку вады.

|| прым. кюве́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кюве́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кюве́т кюве́ты
Р. кюве́та кюве́таў
Д. кюве́ту кюве́там
В. кюве́т кюве́ты
Т. кюве́там кюве́тамі
М. кюве́це кюве́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кюве́т кюве́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кюве́т м., в разн. знач. кюве́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кюве́т, ‑а, М ‑веце, м.

Канава ўздоўж дарогі або чыгуначнага палатна для сцёку вады.

[Фр. cuvette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КЮВЕ́Т

(франц. cuvette літар. чан, тазік),

элемент сістэмы дарожнага водаадвода. Робіцца ўздоўж невысокіх насыпаў, выемак і калянулявых адзнак землянога палатна ў выглядзе адкрытых канаў для збору і адводу паверхневых вод ад дарогі ў паніжаныя месцы або да водапрапускных збудаванняў. Папярочнае сячэнне К. трохвугольнае або трапецаідальнае.

т. 9, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кюве́т м. Strßengraben m -s, -gräben; Sitengraben m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кюве́т

(фр. cuvette)

канава ўздоўж дарогі для сцёку вады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ditch [dɪtʃ]n. кана́ва, роў, кюве́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кюве́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кюве́та кюве́ты
Р. кюве́ты кюве́т
Д. кюве́це кюве́там
В. кюве́ту кюве́ты
Т. кюве́тай
кюве́таю
кюве́тамі
М. кюве́це кюве́тах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)