Ку́цу-ку́цу, куць-куць ’выгукі, якімі падклікаюць свіней’ (ТС, Сл. паўн.-зах., Нар. сл.). Укр. куць‑куць ’падзыўныя для свінні’, літ. kuc‑kuc ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куц-куц ’выгук, якім падзываюць авечак’ (Сл. паўн.-зах.). Адносіцца да вялікай і разнастайнай групы лексічных сродкаў падзьму. Параўн. куцу-куцу (гл.), ад іх утвараюцца экспрэсіўныя назвы свойскіх жывёл (ДАБМ, к. 304–307).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́цік1 ’парсючок’ (ТС). Утворана ад падзыўных слоў. Гл. куцу-куцу.

Ку́цік2 ’абламаны нож’ (ТС). Да куцьц (гл.).

Ку́цік3 ’той, хто застаўся (прайграў) пры гульні ў скокі’ (ТС). Параўн. куца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куцу́льбіна (экспр.) ’нос’ (ТС). Пры дапамозе суфікса ‑уль утворана куцуль (ад куцы). Параўн. насуль (ад нос) (Сцяцко, Афікс. наз., 122). Далейшае словаўтварэнне па аналогіі з куцу віна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)