Куцава́ць1 ’тармасіць’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да *куксаваць, кукса (гл.).

Куцава́ць2 ’патрабаваць злучкі (пра авечку)’ (Сцяшк.), параўн. рус. куцай ’непакладаны баран’, якое цюрк. паходжання (тур. кос ’баран’) (Фасмер, 2, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ца-ба́ба ’дзіцячая гульня, хованкі’ (ТС). Відаць, да куцаваць 1 (гл.) ’тармасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)