кусто́ўнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. кусто́ўнік
Р. кусто́ўніку
Д. кусто́ўніку
В. кусто́ўнік
Т. кусто́ўнікам
М. кусто́ўніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кусто́ўнік, -ку м., бот. жеру́ха ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кусто́ўнік, ‑у, м.

Шматгадовая лекавая расліна сямейства крыжакветных, якая расце на балотах або на лугах са стаячай вадой. Балоты з густымі зараслямі лазы, кустоўніку і маладой асакі рассцілаліся шырачэзнымі круглымі абшарамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кустоўнік 6/224

- » - лекавы 6/224 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КУСТО́ЎНІК (Nasturtium),

род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 6 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. і Усх. Афрыцы, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — К. лекавы, або вадзяны крэс (N. officinale). Трапляецца па берагах рэк, на балотах, часам у вадзе.

Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце перыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, у кароткіх тронках. Плод — стручок. К. лекавы — харч. расліна (ужываецца як прыправа і для салатаў). Культывуюць у Зах. Еўропе і ЗША.

Кустоўнік лекавы.

т. 9, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАДЗЯНЫ́ КРЭС,

гл. Кустоўнік.

т. 3, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жеру́ха ж., бот. кусто́ўнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гваю́ла, ‑ы, ж.

Вечназялёны, вельмі галіністы каўчуканосны кустоўнік сямейства складанакветных з жоўтымі суквеццямі.

[Мексік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вялаве́ц ’куст ядлоўцу’ (Сцяшк. МГ). Сюды адносіцца і вялаўцы́кустоўнік, кусты’, вілашнік, вілава́чаннік, вілава́чанне (Яшк.). З ялаве́ц, а гэта, відаць, з польск. jałowiec ’ядловец’. Гл. ядло́вец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́жыха крынічная ’буйміна; жыруха; ражуха крынічная’ (Cardamine amara L.)’ (Касп.). Рус. режу́ха, польск. rzeżucha ’буйміна’, чэш. řeřicha ’крэс-салата’, славац. roripa ’жарушнік, (Rorippa)’, літ. rėžiùkasкустоўнік’. Даль лічыць, што рус. режуха скажонае жеруха (Даль, 3, 1764), гл. далей жарушнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)