Курыная слепата (мед.) 3/104; 6/221—222; 9/276

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КУРЫ́НАЯ СЛЕПАТА́, начная слепата,

парушэнне зроку ў чалавека пры слабым асвятленні (змярканне, ноч, штучнае зацямненне). Бывае ад арганічных або функцыянальных змен у зрокавым пурпуры, пры парушэннях утварэння і распаду зрокавага пігменту радапсіну ў палачках сятчаткі вока.

Адрозніваюць сімптаматычную К.с. (пры арган. хваробах вока і хваробах зрокавага нерва, пры глаўкоме), функцыянальную (пры нястачы вітамінаў A, B2, PP) і прыроджаную (пры пігментнай дэгенерацыі сятчаткі). Лячэнне: прэпараты вітамінаў A, B1 B2, C, PP, харчаванне, багатае на гэтыя вітаміны. карацін.

А.М.Петрыкаў.

т. 9, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кури́ный куры́ны;

кури́ная слепота́ а) мед., разг. куры́ная слепата́; б) бот. курасле́п;

кури́ная па́мять куры́ная па́мяць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куры́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. куры́ны куры́ная куры́нае куры́ныя
Р. куры́нага куры́най
куры́нае
куры́нага куры́ных
Д. куры́наму куры́най куры́наму куры́ным
В. куры́ны (неадуш.)
куры́нага (адуш.)
куры́ную куры́нае куры́ныя (неадуш.)
куры́ных (адуш.)
Т. куры́ным куры́най
куры́наю
куры́ным куры́нымі
М. куры́ным куры́най куры́ным куры́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

night blindness [ˌnaɪtˈblaɪndnəs] n. med. куры́ная слепата́, ніктало́пія (хвароба вачэй)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

night blindness

куры́ная сьлепата́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

куры́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да курыцы, належыць ёй. Курыныя косці. Курынае пер’е. // Прыгатаваны з курынага мяса, з курыным мясам. Курыны булён. Курыныя катлеты.

2. у знач. наз. куры́ныя, ‑ых. Атрад птушак, да якога адносяцца куры, індыкі, курапаткі, цецерукі і інш.

•••

Курыная памяць гл. памяць.

Курыная слепата гл. слепата.

Хатка на курыных ножках (лапках) гл. хатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

buttercup

[ˈbʌtərkʌp]

n.

казяле́ц -ьца́ m., куры́ная сьлепата́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Начная слепата, гл. Курыная слепата

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

drumstick [ˈdrʌmstɪk] n.

1. бараба́нная па́лачка

2. но́жка (курыная, гусіная і да т.п., прыгатаваная як ежа)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)