курава́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. курава́й
Р. курава́ю
Д. курава́ю
В. курава́й
Т. курава́ем
М. курава́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

курава́й, -ва́ю м., бот. астрага́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

курава́й, ‑ю, м.

Род травяністых раслін ці кустоў сямейства матыльковых з перыстымі лістамі і белымі, жоўтымі, сінімі, фіялетавымі або ружовымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куравай

т. 9, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Курава́й ’род травяністых раслін сямейства матыльковых’ (ТСБМ), ’астрагал салодкалісты, Astragalus glycyphyllus L.’ (Кіс.). У адпаведнасці да фармальнага крытэрыю ўтварэнне на ‑ай, якое выкарыстоўваецца для назваў раслін тыпу малачай (ад малако) (Сцяцко, Афікс. наз., 145). Тады да курава. Семантычна незразумела. Параўн., аднак, сінанімічную назву астрагала — віхрава трава (Кіс., 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кура́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кура́вы кура́вая кура́вае кура́выя
Р. кура́вага кура́вай
кура́вае
кура́вага кура́вых
Д. кура́ваму кура́вай кура́ваму кура́вым
В. кура́вы (неадуш.)
кура́вага (адуш.)
кура́вую кура́вае кура́выя (неадуш.)
кура́вых (адуш.)
Т. кура́вым кура́вай
кура́ваю
кура́вым кура́вымі
М. кура́вым кура́вай кура́вым кура́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кура́вы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Курны. Пры цьмяным асвятленні куравай лямпы камера здавалася бруднай трушчобай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АСТРАГА́Л

(Astragalus),

род кветкавых раслін, гл. Куравай.

т. 2, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

астрага́л

1. бот. курава́й, -ва́ю м.;

2. архит. астрага́л, -ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лядоккуравай дацкі, Astragalus danicus Retz.’ (драг., Нар. лекс.). Да ля́да2 (гл.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 15, 48), яшчэ прасл. lędokъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)