КУПРЭ́ЕЎ Аляксандр Клаўдзіевіч
(26.9 1900, г. Беласток, Польшча — 26.8.1975),
генерал-лейтэнант (1944).
Скончыў курсы пры Ваенна-марской акадэміі (1929) і курсы ўдасканалення начсаставу пры Ваен.-паветр. акадэміі (1931). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918, удзельнік грамадз. вайны. У Вял. Айч. вайну нам. нач. ВПС ВМФ, нач. тылу ВПС ВМФ. Да 1956 на камандных пасадах у Сав. Арміі.
т. 9, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЭ́ЕЎ Мікола
(Мікалай Сымонавіч; н. 25.5.1937, в. Ямнае Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1962). Настаўнічаў, працаваў у прэсе. Друкуецца з 1957. Паэзія К. вызначаецца метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, свабоднай формай верша (зб-кі «Непазбежнасць», 1967; «Правінцыйныя фантазіі», 1995). Распрацоўвае і гіст. тэматыку. Яго трылогія (аповесці «Дзіцячыя гульні пасля вайны», 1995; «Імгненне светлае», 1996; «На вуліцы Карла Маркса з Паэтам», 1997) — успамін пра трагедыю вайны, цяжкія пасляваен. гады, пошукі светлага, расчараванні героя і грамадства ў 1960—70-я г. Перакладае з укр. мовы.
І.У.Саламевіч.
т. 9, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)