купа́льска-пятро́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. купа́льска-пятро́ўскі купа́льска-пятро́ўская купа́льска-пятро́ўскае купа́льска-пятро́ўскія
Р. купа́льска-пятро́ўскага купа́льска-пятро́ўскай
купа́льска-пятро́ўскае
купа́льска-пятро́ўскага купа́льска-пятро́ўскіх
Д. купа́льска-пятро́ўскаму купа́льска-пятро́ўскай купа́льска-пятро́ўскаму купа́льска-пятро́ўскім
В. купа́льска-пятро́ўскі (неадуш.)
купа́льска-пятро́ўскага (адуш.)
купа́льска-пятро́ўскую купа́льска-пятро́ўскае купа́льска-пятро́ўскія (неадуш.)
купа́льска-пятро́ўскіх (адуш.)
Т. купа́льска-пятро́ўскім купа́льска-пятро́ўскай
купа́льска-пятро́ўскаю
купа́льска-пятро́ўскім купа́льска-пятро́ўскімі
М. купа́льска-пятро́ўскім купа́льска-пятро́ўскай купа́льска-пятро́ўскім купа́льска-пятро́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РАЗЕНФЕ́ЛЬД (Аляксандр Аляксандравіч) (25.10.1872, Мінск — ?),

бел. фалькларыст і этнограф. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Працаваў у гімназіях Рэвеля (цяпер Талін), Пецярбурга. З 1898 у Пецярбургскім ун-це (з 1910 прыват-дацэнт), у 1912—14 кіраўнік Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў ун-та. У 1904 апубл. «Беларускія народныя песні», дзе матэрыял не мае строга навук. класіфікацыі і згрупаваны паводле месца запісу (у ваколіцы Радашковіч, у Семкавым Гарадку, Рубяжэвічах, Астрашыцкім Гарадку Мінскага пав., невял. колькасць песень з Барысаўскага і Рэчыцкага пав.). У асобныя групы вылучаны вясельныя, купальскія і пятроўскія песні. Зборнік цікавы ўзорамі каляндарна-абрадавай (асабліва жніўнымі, купальска-пятроўскімі і восеньскімі песнямі), вясельнай паэзіі, пазаабрадавай лірыкі, баладамі. Дакладна перададзены дыялектна-моўныя асаблівасці песень. Аўтар фальклорна-этнагр. эцюда «З жыцця беларуса», прысвечанага зажынкавым і дажынкавым абрадам, песням (рукапіс ў архіве Геагр. т-ва ў С.-Пецярбургу).

А.​С.​Ліс.

т. 13, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)