купа́льнік¹, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Жаночы касцюм для купання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

купа́льнік

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. купа́льнік
Р. купа́льніку
Д. купа́льніку
В. купа́льнік
Т. купа́льнікам
М. купа́льніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

купа́льнік², -у, м.

Высокая травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі (скарыстоўваецца ў медыцыне).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

купа́льнік

‘купальны касцюм’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. купа́льнік купа́льнікі
Р. купа́льніка купа́льнікаў
Д. купа́льніку купа́льнікам
В. купа́льнік купа́льнікі
Т. купа́льнікам купа́льнікамі
М. купа́льніку купа́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

купа́льнік I, -ку м., бот., фарм. а́рника ж.

купа́льнік II м., разг. купа́льник, купа́льный костю́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

купа́льнік 1, ‑у, м.

Высокая травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі (скарыстоўваецца ў медыцыне).

купа́льнік 2, ‑а, м.

Разм. Касцюм для купання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Купальнік, гл. Арніка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КУПА́ЛЬНІК, арніка (Arnica),

род кветкавых раслін сям. складанакветных. Больш за 30 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — К. горны (A. montana, нар. назвы гарнік, касцян, лясны цітун, баравы гваздзік), занесены ў Чырв. кнігу. Расце курцінамі на палянах, узлесках, балоцістых лугах. Як лек. сродак вядомы з 11 ст. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукаваны К. аблісцелы (A. foliosa) і К. Шамісо (A. chamissonis).

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны з апушанымі сцёбламі выш. 20—100 см. Лісце суцэльнае або рэдказубчастае ў прыкаранёвай разетцы. Кветкавыя кошыкі буйныя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах. Абгортка з зялёных лісцікаў, двухрадковая. Плод — граністая сямянка з чубком з перыстых валаскоў. Меданосныя, лек., дэкар. расліны.

Купальнік горны.

т. 9, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

купа́льнік Bdeanzug m -(e)s, -züge;

суцэ́льны купа́льнік inteiliger Bdeanzug;

раздзе́льны купа́льнік Bikni m -s, -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

купа́льник купа́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)