Куніцавыя (сям. жывёл) 2/156; 3/184, 364; 5/244, гл. Куніцы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

куні́цавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. куні́цавы куні́цавая куні́цавае куні́цавыя
Р. куні́цавага куні́цавай
куні́цавае
куні́цавага куні́цавых
Д. куні́цаваму куні́цавай куні́цаваму куні́цавым
В. куні́цавы (неадуш.)
куні́цавага (адуш.)
куні́цавую куні́цавае куні́цавыя (неадуш.)
куні́цавых (адуш.)
Т. куні́цавым куні́цавай
куні́цаваю
куні́цавым куні́цавымі
М. куні́цавым куні́цавай куні́цавым куні́цавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

куні́цавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да куніцы. // Зроблены з футра куніцы. Куніцавая шапка.

2. у знач. наз. куні́цавыя, ‑ых. Сямейства млекакормячых драпежных жывёл, да якога адносяцца барсук, гарнастай, куніца і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АТРА́Д у біялогіі,

таксанамічная катэгорыя ў сістэматыцы жывёл, прамежкавая паміж сямействам і класам. Іншы раз у сувязі з павелічэннем драбнення сістэмы вылучаюць таксама пад-, інфра- і надатрады. Тэрмін уведзены ў 18 ст. шведскім вучоным К.​Лінеем для абазначэння групы жывёл, якая аб’ядноўвае блізкароднасныя сямействы. Напрыклад, сям. сабачыя, янотавыя, куніцавыя, кашэчыя і інш. ўтвараюць атрад драпежных звяроў. Блізкія атрады складаюць клас, часам спачатку надатрад. Напрыклад, атрад бязногіх, хвастатых і бясхвостых земнаводных складаюць клас земнаводных, або амфібій. У сістэматыцы раслін атраду адпавядае парадак.

т. 2, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕКРАФА́ГІ (ад грэч. nekros мёртвы + phagos пажыральнік),

1) клеткі з групы фагацытаў, якія паглынаюць у арганізме рэшткі пастаянна адміраючых і самааднаўляльных тканак.

2) Н., трупаеды, жывёлы, што кормяцца рэшткамі мёртвых арганізмаў, напр., насякомыя — шэраг відаў мух і жукоў, птушкі — грыфы, марабу і інш., млекакормячыя — гіена, шакал і інш. У фауне Беларусі да Н. належаць: насякомыя — жукі магільшчыкі, мерцвяеды, лічынкі мух і інш.; некат. птушкі — варона шэрая, каршун чорны, крумкач; млекакормячыя — буры мядзведзь, воўк, часткова ліс звычайны, дробныя куніцавыя. Н. — важнае звяно харч. сувязей у біяцэнозах.

т. 11, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)