кулачко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кулачко́вы кулачко́вая кулачко́вае кулачко́выя
Р. кулачко́вага кулачко́вай
кулачко́вае
кулачко́вага кулачко́вых
Д. кулачко́ваму кулачко́вай кулачко́ваму кулачко́вым
В. кулачко́вы (неадуш.)
кулачко́вага (адуш.)
кулачко́вую кулачко́вае кулачко́выя (неадуш.)
кулачко́вых (адуш.)
Т. кулачко́вым кулачко́вай
кулачко́ваю
кулачко́вым кулачко́вымі
М. кулачко́вым кулачко́вай кулачко́вым кулачко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кулачко́вы тех. кулачко́вый;

к. вал — кулачко́вый вал

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кулачко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кулачка ​1 (у 2 знач.). Кулачковы вал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КУЛАЧКО́ВЫ МЕХАНІ́ЗМ,

механізм з вядучым звяном (кулачком), якое перамяшчае вядзёнае звяно (штурхач). Дае магчымасць перадаць практычна любы рух (зададзены закон руху) пры бесперапынным вярчальным руху аднаго або некалькіх вядучых звёнаў. Найб. пашыраны 3-звёнавыя К.м. з дадатковым — злучальным — звяном. Выкарыстоўваюцца ў сістэме газаразмеркавання рухавікоў унутр. згарання, у металарэзных станках, машынах-аўтаматах і інш.

Схемы кулачковых механізмаў: а — з ролікавым штурхачом; б — з талерчатым штурхачом; в — знешні выгляд закрытага кулачковага механізма; 1 — кулачок; 2 — штурхач; 3 — злучальнае звяно.

т. 8, с. 573

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кулачко́вый техн. кулачко́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАЛ у тэхніцы,

дэталь машыны, прызначаная для перадачы вярчальнага намагання і падтрымання насаджаных на яе іншых дэталяў. Адрозніваюць валы прамыя (гладкія, ступеньчатыя, шліцавыя, кулачковыя), каленчатыя валы, гнуткія валы і інш. Паводле прызначэння бываюць валы перадач, нясучыя зубчастыя колы, шківы, зорачкі і карэнныя, на якіх акрамя дэталяў перадач замацоўваюць рабочыя органы машыны (колы турбін, крывашыпы і інш.). Валы разлічваюць на трываласць, жорсткасць і ваганне.

Кулачковы вал: 1 — шыйкі; 2 — кулачкі; 3 — механізм, які атрымлівае рух ад кулачкоў.

т. 3, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)