Кука́ўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Кука́ўка
Р. Кука́ўкі
Д. Кука́ўцы
В. Кука́ўку
Т. Кука́ўкай
Кука́ўкаю
М. Кука́ўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кука́ўка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кука́ўка кука́ўкі
Р. кука́ўкі кука́вак
Д. кука́ўцы кука́ўкам
В. кука́ўку кука́вак
Т. кука́ўкай
кука́ўкаю
кука́ўкамі
М. кука́ўцы кука́ўках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ку́каўка1 ’зязюля’ (Мал., Шн.). Да кукаваць (гл.). Параўн. кукуля (гл.).

Ку́каўка2 ’ятрышнік шыракалісты, Orchis latifolia L.’ (Кіс ). Да кукаукаі. Аб сувязі назвы гэтай расліны з зязюляй сведчаць сінонімы: кукулка, кукулька, кукушка, зязюлька (Кіс., 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«ЗЯЗЮ́ЛЯ» бел. нар. танец-гульня. Муз. памер ​3/4. Тэмп умераны. Зафіксаваны Е.​Раманавым у Дзісенскім пав. на Віцебшчыне. Удзельнікі ўтваралі 2 процілеглыя рады. Хлопец лавіў дзяўчыну з другога рада, потым яны мяняліся ролямі; астатнія ўдзельнікі танцавалі ў такт песні, а пры воклічы «ку-ку!» падавалі рукі тым, хто стаяў насупраць. На захадзе Беларусі М.​Федароўскі зафіксаваў «З.» ў чыста танц. форме, якая выконвалася трыма дзяўчынамі. Муз. памер ​2/4. Тэмп жвавы. На Гомельшчыне бытуе пад назвамі «Кукаўка», «Ку-ку».

Ю.​М.​Чурко.

т. 7, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)