«ЗЯЗЮ́ЛЯ» бел. нар. танец-гульня. Муз. памер 3/4. Тэмп умераны. Зафіксаваны Е.Раманавым у Дзісенскім пав. на Віцебшчыне. Удзельнікі ўтваралі 2 процілеглыя рады. Хлопец лавіў дзяўчыну з другога рада, потым яны мяняліся ролямі; астатнія ўдзельнікі танцавалі ў такт песні, а пры воклічы «ку-ку!» падавалі рукі тым, хто стаяў насупраць. На захадзе Беларусі М.Федароўскі зафіксаваў «З.» ў чыста танц. форме, якая выконвалася трыма дзяўчынамі. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. На Гомельшчыне бытуе пад назвамі «Кукаўка», «Ку-ку».
Ю.М.Чурко.
т. 7, с. 124
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)