Кры́чка ’рачная чайка’ (Нар. словатв., ТС, Мат. Гом.). Да крык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кры́чык ’балотны каршун, рыбалоў’ (Дразд.). Параўн. крычка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыбало́ўкрычка малая’ (Інстр.). Вынік сцяжэння слоў ры́ба (гл.) і лаві́ць (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)