крытыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., каго-што.

1. Падвяргаць крытыцы (у 1 знач.).

2. Займацца крытыкай (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крытыкава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. крытыку́ю крытыку́ем
2-я ас. крытыку́еш крытыку́еце
3-я ас. крытыку́е крытыку́юць
Прошлы час
м. крытыкава́ў крытыкава́лі
ж. крытыкава́ла
н. крытыкава́ла
Загадны лад
2-я ас. крытыку́й крытыку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час крытыку́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крытыкава́ць несов. критикова́ть, подверга́ть кри́тике;

к. літарату́рны твор — критикова́ть литерату́рное произведе́ние;

к. — уне́сеныя прапано́вы критикова́ть внесённые предложе́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крытыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каго-што.

1. Наводзіць крытыку (у 1 знач.). Крытыкаваць недахопы. □ Якім не спасаваў, не напужаўся, а стаў адкрыта крытыкаваць Рыгора Карачонка за п’янства, за паблажлівасць да гультаёў, за дрэнныя парадкі ў брыгадзе. Дуброўскі.

2. Займацца крытыкай (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крытыкава́ць kritisíeren vt, Kritík üben (каго-н., што-н. an D, за што-н. wegen A), éiner Kritík unterzíehen*;

адмо́ўна [негаты́ўна] крытыкава́ць што-н. ábqualifizieren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

критикова́ть несов. крытыкава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аджы́лы, -ая, -ае.

Які аджыў, не адпавядае сучаснасці.

Крытыкаваць старое, аджылае (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абстрэ́л, -у, м.

Стральба па якой-н. цэлі.

Артылерыйскі а.

◊

Узяць (браць) пад абстрэл — рэзка крытыкаваць каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

франдзёрства, -а, н. (кніжн.).

Незадаволенасць кім-, чым-н., якая выяўляецца ў імкненні супярэчыць каму-, чаму-н., крытыкаваць каго-, што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крытыкава́цца несов., страд. критикова́ться, подверга́ться кри́тике; см. крытыкава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)