Крыні́чка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Крыні́чка
Р. Крыні́чкі
Д. Крыні́чцы
В. Крыні́чку
Т. Крыні́чкай
Крыні́чкаю
М. Крыні́чцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крыні́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. крыні́чка крыні́чкі
Р. крыні́чкі крыні́чак
Д. крыні́чцы крыні́чкам
В. крыні́чку крыні́чкі
Т. крыні́чкай
крыні́чкаю
крыні́чкамі
М. крыні́чцы крыні́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крыні́чка ж., уменьш. родничо́к м., клю́чик м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да крыніца (у 1 знач.); невялікая крыніца. Алесь хадзіў каля крынічкі, Што з лесу тут жа выцякала І дужкай хату агібала. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыкме́тны і непрыме́тны, -ая, -ае.

1. Такі, які цяжка заўважыць, прыкмеціць; нязначны.

Непрыкметная крынічка.

Прайсці непрыметна (прысл.).

2. Які не вылучаецца сярод іншых.

Н. чалавек.

|| наз. непрыкме́тнасць, -і, ж. і непрыме́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

родничо́кII м., уменьш. (к родни́к) крыні́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клю́чикII м., уменьш. крыні́чка, -кі ж.; см. ключIII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зрудлі́нкакрынічка’ (Сл. паўн.-зах.). Памянш. ад зрудла < польск. źródło ’крыніца’. Гл. жарало.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малю́сенькі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі маленькі. [Люба:] — Фабрыка была малюсенькая, цесная, недзе было павярнуцца. Чорны. Малюсенькая крынічка пакацілася па каналу ў Міранку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ракі́тнік, ‑у, м.

1. Зараснік ракіты, кусты ракіты. Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка, Абодва берагі каторай Лазняк, ракітнік абступалі. Колас.

2. Род кустоў сямейства матыльковых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)