судна на падводных крылах

т. 15, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бая́рышніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Матылёк сямейства бялянак з чорнымі жылкамі і крапінкамі на белых крылах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыло́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крыло́ кры́лы
крылы́
Р. крыла́ кры́лаў
Д. крылу́ кры́лам
В. крыло́ кры́лы
крылы́
Т. крыло́м кры́ламі
М. крыле́ кры́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

jetfoil [ˈdʒetfɔɪl] n. су́дна на падво́дных кры́лах з рэакты́ўным рухавіко́м

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

жылкава́нне, ‑я, н.

Размяшчэнне жылак у лісці раслін і крылах насякомых. Жылкаванне лісця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́тар², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікае вяслярнае або самаходнае судна для транспартных, спартыўных і прамысловых мэт.

К. на падводных крылах.

2. Малы ваенны карабель спецыяльнага або дапаможнага прызначэння.

Тарпедны к.

|| прым. ка́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бая́рышніца, ‑ы, ж.

Белы матылёк з чорнымі шылкамі і крапінкамі на крылах, шкоднік фруктовых дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускры́ліць

‘узняцца ўгару на крылах (і ў пераносным значэнні); надаць каму-небудзь сілу, надзею (ускрыліць каго-небудзь, што-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ускры́лю ускры́лім
2-я ас. ускры́ліш ускры́ліце
3-я ас. ускры́ліць ускры́ляць
Прошлы час
м. ускры́ліў ускры́лілі
ж. ускры́ліла
н. ускры́ліла
Загадны лад
2-я ас. ускры́ль ускры́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час ускры́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ускрыля́ць

‘уздымацца ўгару на крылах (і ў пераносным значэнні); надаваць каму-небудзь сілу, надзею (ускрыляць каго-небудзь, што-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ускрыля́ю ускрыля́ем
2-я ас. ускрыля́еш ускрыля́еце
3-я ас. ускрыля́е ускрыля́юць
Прошлы час
м. ускрыля́ў ускрыля́лі
ж. ускрыля́ла
н. ускрыля́ла
Загадны лад
2-я ас. ускрыля́й ускрыля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ускрыля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каме́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ме́т, ж.

1. Нябеснае цела, якое мае выгляд абкружанай туманнай абалонкай яркай светлай плямы з вузкай паласой святла ў форме хваста.

2. Рачное быстраходнае пасажырскае судна на падводных крылах (разм.).

|| прым. каме́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)