крыла́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (уст.) Шырокая мужчынская адзежына ў выглядзе накідкі, плашча з палярынай (насілі ў 19 — пачатку 20 ст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыла́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. крыла́тка крыла́ткі
Р. крыла́ткі крыла́так
Д. крыла́тцы крыла́ткам
В. крыла́тку крыла́ткі
Т. крыла́ткай
крыла́ткаю
крыла́ткамі
М. крыла́тцы крыла́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крыла́тка ж., в разн. знач. крыла́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыла́тка

1. (верхняя мужская одежда) крыла́тка, -кі ж.;

2. бот. крыла́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыла́тка

т. 8, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крыла́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Верхняя мужчынская адзежына ў выглядзе плашча з палярынай, якую насілі ў 19 і ў пачатку 20 стст. У дзверы ўлазіў маленечкі тоўсты чалавечак у чорнай — безумоўна, даваеннага пакрою — крылатцы. Мікуліч.

2. Плод некаторых раслін (клёна, ясеня і пад.) з тонкім крылом, якое дае плоду магчымасць ляцець у паветры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыла́тка ж

1. уст (паліто) Hvelock [-və-] m -s, -s;

2. бат Flügelfrucht f -, -früchte;

3. заал (рыба) Rtfeuerfisch m -es, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Крыла́тка1 ’верхняе мужчынскае адзенне’ (ТСБМ). Па форме яна нагадвае крылы. Параўн. крыло1 (гл.).

Крыла́тка2 ’плод некаторых раслін з тонкім крылом, якое дае магчымасць ляцець у паветры’ (ТСБМ). Гл. крыло1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разлята́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і. -та́ек, ж.

Крылатка або наогул якое-н. верхняе адзенне са свабоднымі, без зашпілек поламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлята́йка, ‑і, ДМ ‑тайцы; Р мн. ‑таек; ж.

Крылатка або наогул якое‑н. верхняе адзенне са свабоднымі, без зашпілек поламі. [Сева] якраз узяў бутэльку «Крушону» і перадаваў яе цераз галовы людзей Раі Дзімінай, апранутай у шэрую разлятайку, аблямаваную собалем. Карпаў. Янушак быў у шараварах, у пярэстай кашулі, падобнай на разлятайку. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)