крыжа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Дзікая качка.

|| прым. крыжа́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыжа́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. крыжа́нка крыжа́нкі
Р. крыжа́нкі крыжа́нак
Д. крыжа́нцы крыжа́нкам
В. крыжа́нку крыжа́нак
Т. крыжа́нкай
крыжа́нкаю
крыжа́нкамі
М. крыжа́нцы крыжа́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крыжа́нка ж., зоол. кря́ква

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыжа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Вадаплаўная птушка сямейства качыных з цёмна-бурым апярэннем (у самкі) і цёмна-зялёнай галавой і шыяй (у самца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крыжанка 2/530; 4/93; 5/526; 6/135; 12/46 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫЖА́НКА звычайная

(Anas platyrhynchos),

птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн.-Зах. Афрыцы. Жыве на балотах, поймавых азёрах, лясных рэчках і інш. Гавайскі падвід (A. p. wyvilliana) — у Чырв. кнізе МСАП. Ад К. паходзяць качкі свойскія. На Беларусі трапляецца ўсюды. Нар. назвы качка, качур, крыжак, крыжная качка, крыжэнь.

Даўж. да 63 см, маса да 2 кг. У самца вясной галава і шыя цёмна-зялёныя, на крылах сіне-фіялетавае «люстэрка», самка бураватая. Летам самец падобны да самкі. Корміцца расліннасцю, малюскамі, чарвякамі, насякомымі. Гняздо на зямлі, зрэдку на галінах дрэў, у дуплах. Нясе 6—16 (пераважна 8—12) яец. Аб’ект спарт. палявання.

Крыжанка: а — самец, б — самка.

т. 8, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крыжа́нка ж. заал. Wíld¦ente f -, -n; Stóck¦ente f, Stóߦente f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Крыжа́нка 1 ’вадаплаўная птушка сямейства качыных’ (ТСБМ, Мат. Гом.). Утварэнне ж. р. ад крыжан (гл.) (як парабак ∼ парабчанка) (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 83). Гл. крыжаванка.

Крыжа́нка 2 ’астра’ (Мат. Гом.). Няясна. Да крыж 3 (гл.)? Параўн. бядрынец (гл.) да бядро.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кря́ква зоол. крыжа́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кры́жань м., зоол., см. крыжа́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)