крывя́на-чырво́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крывя́на-чырво́ны крывя́на-чырво́ная крывя́на-чырво́нае крывя́на-чырво́ныя
Р. крывя́на-чырво́нага крывя́на-чырво́най
крывя́на-чырво́нае
крывя́на-чырво́нага крывя́на-чырво́ных
Д. крывя́на-чырво́наму крывя́на-чырво́най крывя́на-чырво́наму крывя́на-чырво́ным
В. крывя́на-чырво́ны (неадуш.)
крывя́на-чырво́нага (адуш.)
крывя́на-чырво́ную крывя́на-чырво́нае крывя́на-чырво́ныя (неадуш.)
крывя́на-чырво́ных (адуш.)
Т. крывя́на-чырво́ным крывя́на-чырво́най
крывя́на-чырво́наю
крывя́на-чырво́ным крывя́на-чырво́нымі
М. крывя́на-чырво́ным крывя́на-чырво́най крывя́на-чырво́ным крывя́на-чырво́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Во́ўчая ступня ’герань крывяна-чырвоная, Geranium sanguineum L.’ (Касп.), воўчая стапа ’тс’ (Дэмб., 1, 284). Рус. волчья стопа ’Geranium pratense L.’, укр. вовча стопа ’Geranium sanguineum L.’ Гл. ступня. Відавочна, паводле формы лісця, параўн. назвы для Geranium pratense L. рус. орлиная лапка, медвежья лапка, укр. вовчі лапки (Аненкаў, 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́я ’рагулькі палявыя, Delphinum consolida L.’ (ТС, ПСл), ’званочак, Campanula persicifolia L.’ (лельч., Бейл.), ’сон, дрымотна, Pulsatilla pratensis Mill.’ (там жа), ’падтыннік, Chelidonium majus L.’ (там жа), то́я садо́ва ’рагулькі высокія, Delphium elatum’ (лельч., Нар. лекс.). Укр. то́я, то́ядь ’боцікі, Aconitum napellus L.’, тоя польо́вакрывяна-чырвоная герань, Geranium sanguineum L.’, ту́я, нето́я, чорното́я ’тс’, то́я лісна́ ’лазаніца звычайная, Lysimachia vulgaris L.’, польск. дыял. toja ’боцікі’, tojad ’тс’, tojeść ’лазаніца, Lysimachia nummularia L.’, ст.-польск. toje, matki boże toje, tojeść, matki boże(j) tojeść, matki boży tojeść ’лазаніца звычайная, Lysimachia vulgaris L.’. Арэальнае ўтварэнне з не да канца высветленай этымалогіяй (Пастусяк, Pogranicze, 320–322). Брукнер (572) у якасці зыходнай формы для польскай мовы лічыць tojeść, tojest, to je (літаральна ’гэта ёсць’) як табуізаваную назву для атрутных і проціатрутных раслін. Дзендзяліўскі (SFPS, 12, 195) тлумачыць украінскую форму з суф. ‑ядь як вытворную ад то́я, якая азначала спачатку ’зараснік тоі’, а то́я ён выводзіць як адваротнае ўтварэнне ад нето́я, табуізаванай назвы з семантыкай ’гэта не ёсць расліна, што мае звышнатуральную моц’, параўн. таксама ЕСУМ, 5, 612. Будзішэўска (JP, 1974, 4, 174) мяркуе пра нямецкае паходжанне назвы ад das ist ’гэта ёсць’, магчыма, нейкім чынам пераробленае з ням. Dost ’мацердушка, Origanum L.’, што няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)