крывашы́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дэталь механізма, якая служыць для пераўтварэння вярчальнага руху ў паступальны і наадварот.

|| прым. крывашы́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывашы́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крывашы́п крывашы́пы
Р. крывашы́па крывашы́паў
Д. крывашы́пу крывашы́пам
В. крывашы́п крывашы́пы
Т. крывашы́пам крывашы́памі
М. крывашы́пе крывашы́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крывашы́п ж., тех. кривоши́п

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крывашы́п, ‑а, м.

Частка механізма для ператварэння вярчальнага руху ў паступальны і наадварот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крывашып, гл. Корба

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

крывашы́п м. тэх. Krbel f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кривоши́п техн. крывашы́п, -па м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

crank2 [kræŋk] n. tech. крывашы́п; кале́на, кале́нчаты рыча́г; завадна́я ру́чка (аўтамабіля)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Krbel f -, -n тэх. ру́чка; крывашы́п

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КРЫВАШЫ́ПНЫ МЕХАНІ́ЗМ,

механізм са звяном (крывашыпам або каленчатым валам), якое пры вярчэнні вакол нерухомай восі пераўтварае адзін від руху ў другі. Бываюць К. м. плоскія (з рухам усіх звёнаў у паралельных плоскасцях) і прасторавыя, чатырох- і шматзвёнавыя.

Найб. пашыраны плоскія крывашыпна-паўзунныя (пераўтвараюць вярчальны рух у прамалінейны зваротна-паступальны або наадварот), крывашыпна-каромыславыя (вярчальны рух — у хістальны) і крывашыпна-кулісныя (раўнамерна вярчальны рух — у нераўнамерна вярчальны, хістальны або зваротна-паступальны; гл. таксама Кулісны механізм). К. м. выкарыстоўваюцца ў поршневых рухавіках, помпах, кампрэсарах, прэсах, металарэзных станках, цестамясілках, снегапагрузчыках і інш. машынах.

Плоскія крывашыпныя механізмы: а — крывашыпна-каромыславы; б — крывашыпна-паўзунны; в — крывашыпна-кулісны; гкрывашып з пастаянным радыусам r; 1 — крывашып; 2 — шатун; 3 — каромысел; 4 — паўзун; 5 — куліса.

т. 8, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)