Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МАКРАЦЫ́ (Ceratopogonidae),
сямейства даўгавусых насякомых атр. двухкрылых. Каля 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных і тундравых зон. М.-крывасмокі, што жывуць у тайзе, — адзін з кампанентаў гнюсу. Часовыя эктапаразіты і пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб (анхацэркозаў, тулярэміі, філярыятозаў, гемаспарыдыёзу, японскага энцэфаліту і інш.). Расліннаедныя М. — апыляльнікі раслін. На Беларусі 28 відаў М.-крывасмокаў з роду Culicoides. Найб. трапляюцца М. аперанакрылы (C. fascipennis), М. звычайны (C. obsoletus), М. пякучы (C. pulicaris). Жывуць у забалочаных мясцінах і вільготных лясах.
Даўж. цела да 4 мм. Крылы плямістыя або бясколерныя. Вочы вял., вусікі 13—14-членікавыя. Ротавыя органы ў выглядзе колючага хабатка. Самцы кормяцца нектарам, самкі найчасцей крывасмокі. Развіццё з поўным ператварэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАФА́ГІ [ад мана... + ...фаг(і)],
арганізмы, якім уласціва жыўленне адным відам расліннага або жывёльнага корму. Пашыраны пераважна сярод беспазваночных арганізмаў (многія насякомыя, некаторыя малюскі, ракападобныя, чэрві, паразіты). У фауне Беларусі М. з’яўляюцца, напр., вошы і інш.крывасмокі, пёравыя кляшчы, пухаеды, многія віды даўганосікаў, тлі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тлусце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца тлустым або больш тлустым. Прыязджаў дзядзька з млына і прывозіў навіну: — Аптэкар зноў ездзіў у Беласток сала зразаць з жывата! — От, крывасмокі! У цябе кішкі ад працы папрысыхалі да крыжа, а яны ўсё тлусцеюць!Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІКСАМАТО́З,
вострая кантагіёзная воспападобная вірусная хвароба трусоў. Зрэдку хварэюць зайцы. Пашкоджваюцца лімфатычныя вузлы, кроў, селязёнка, скура, слізістыя абалонкі. Пашыраны ў Паўд. Амерыцы, Аўстраліі; у Еўропу занесены ў 1952. На Беларусі з 1980.
Узбуджальнік — ДНК-змяшчальны вірус. Заражэнне кантактнае, аэрагеннае, праз кармы і інш.Асн. пераносчыкі — насякомыя-крывасмокі. Прыкметы: кан’юнктывіт, ацёчнае апуханне (інфільтрацыя) падскурнай клятчаткі ў вобласці галавы, вушэй, ануса і вонкавых палавых органаў; воспападобная вузельчыкавая высыпка на целе (пры вузельчыкавай форме). Ускладняецца архітам, пнеўманіяй. Звычайна мае лятальны вынік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГА́ЛКАасенняя,
звычайная Ж. (Stomoxys calcitrans), насякомае сям. сапраўдных мух атр. двухкрылых. Пашырана ўсюды. Трапляецца ў непасрэднай блізкасці ад свойскіх жывёл (у памяшканні, на пашы). Дарослыя — крывасмокі, пераносчыкі ўзбуджальнікаў многіх інфекцый: сібірскай язвы, тулярэміі, анаплазмозу буйн. раг. жывёлы і інш.
Цела даўж. 5,5—7 мм, шэра-чорнае, плямістае. Хабаток доўгі і цвёрды. Плоднасць 300—400 яец. Адкладвае яйцы ў гной, на раслінныя рэшткі, зрэдку ў раны жывёл і чалавека, дзе развіваюцца лічынкі. Колькасць Ж. павялічваецца ў канцы лета — пач. восені (мухі становяцца «лютымі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПАЕ́ДЫ, карпавыя вошы (Branchiura),
атрад ракападобных. 130 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах Еўразіі. На Беларусі 2 віды: К. звычайны, або рыбіна вош (Argulus foliaceus), і К. японскі (A. japonicus). Крывасмокі. Паразітуюць на скуры, плаўніках, шчэлепах і ў ротавай поласці карпавых і ласасёвых рыб.
Даўж. да 30 мм. Цела шырокае, авальнае, пляскатае, шаравата-зялёнае. Пярэдняя ч. цела ўкрыта шчытком (карапаксам). Маюць смактальны хабаток, 4 пары двухгалінастых плавальных канечнасцей. Раздзельнаполыя.
Карпаеды: 1 — рыбіна вош (а — выгляд спераду; б — знізу); 2 — японскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЖДЖО́ЎКІ (Haematopota),
род двухкрылых насякомых сям. сляпнёў. Каля 400 відаў. Пераважна ў Афрыцы і Еўразіі. Пашыраны на вільготных лугах. У адрозненне ад інш. сляпнёў лётаюць і ў пахмурнае надвор’е, асабліва перад дажджом. На Беларусі 4 віды, найб. вядомая Д. звычайная (H. pluvialis).
Даўж. 6—13 мм. Ад інш. сляпнёў адрозніваюцца мармуровым малюнкам крылаў. Крывасмокі, нападаюць на чалавека і жывёл. Прысутнасць іх выяўляюць пасля праколу скуры хабатком. Лічынкі развіваюцца ў вільготнай глебе, у глеі прыбярэжных частак прэсных вадаёмаў, лісцевым подсціле. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў сібірскай язвы, тулярэміі, трыпанасом, патагенных для с.-r. жывёл.