кручи́на ж., фольк. журба́, -бы́ ж.; (печаль) сму́так, -тку м., марко́та, -ты ж.; (тоска) туга́, -гі́ ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кручина
Том: 16, старонка: 186.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
журба́ ж. грусть, печа́ль, кручи́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кручы́на ’сум’ (Бяльк.). Укр. кручина, рус. кручина ’тс’. Параўн. далей рус.-ц.-слав. кручина ’жоўць; эпілепсія’, польск. kręcz ’сутаргі’, славен. kročiti ’выгібацца’. Зводзіцца да першаснага kręto (< kręgъ) (Слаўскі, 3, 102). Параўн. кругі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
журбо́та ж., разг. грусть, печа́ль, кручи́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
марко́та ж. печа́ль, грусть, кручи́на; уны́ние ср.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сму́так, -тку м. грусть ж., печа́ль ж., скорбь ж., тоска́ ж., кручи́на ж.;
◊ сусве́тны с. — мирова́я скорбь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БО́БЫШАЎ (Міхаіл Паўлавіч) (19.11.1885, в. Пагарэлае Цвярской вобл. — 7.7.1964),
рускі тэатр. мастак і педагог. Нар. мастак Расіі (1961). Скончыў Вучылішча тэхн. малявання Штыгліца ў Пецярбургу (1907). Выкладаў у Ленінградскай АМ (з 1926, праф. з 1939), Маскоўскім маст. ін-це (1943—47). Створаныя ім дэкарацыі і касцюмы вылучаюцца тонкім пачуццём стылю, дэкар. графічнасцю. Сярод аформленых ім спектакляў: «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава ў Малым Петраградскім акад. т-ры (1923), «Рыгалета» Дж.Вердзі ў Оперным т-ры імя К.С.Станіслаўскага ў Маскве (1939), «Медны коннік» Р.Гліэра ў Ленінградскім т-ры оперы і балета і Вял. т-ры ў Маскве (1949), «Карсар» А.Адана ў Кіеўскім т-ры оперы і балета (1956). У Дзярж. т-ры оперы і балета БССР аформіў оперу «Князь Ігар» А.Барадзіна (1934), балеты «Капелія» Л.Дэліба (1935) і «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні (1936).
Літ.:
Кручина-Богданов В.И. М.П.Бобышов. М., 1957.
т. 3, с. 200
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХАНО́САЎ (Віктар Іванавіч) (н. 30.4.1936, г. Топкі Кемераўскай вобл., Расія),
расійскі пісьменнік. Скончыў Краснадарскі пед. ін-т (1962). З 1998 гал. рэдактар час. «Родная Кубань». Друкуецца з 1963. Першая кніга апавяданняў — «Вечары» (1966). У аповесцях «Чалдонкі» (1967), «На вуліцы Шырокай» (1968), «Восень у Тамані» (1971), «Элегія» (1973), рамане «Калі ж мы сустрэнемся?» (1978) і інш. роздум пра лёс радзімы, узаемасувязь часоў і чалавечых лёсаў, пра таямнічасць жаночай душы. Кн. «Ненапісаныя ўспаміны. Наш маленькі Парыж» (1987, Дзярж. прэмія Расіі 1988) — сямейная хроніка з жыцця кубанскіх казакоў у трагічных абставінах 20 ст. Прозе Л. ўласцівы лірычна-філас. пачатак, спалучэнне розных жанраў (апавяданне-песня, аповесць-паэма). Асобныя яго апавяданні на бел. мову пер. Т.Мартыненка, В.Рабкевіч. Міжнар. прэмія імя М.Шолахава 1994.
Тв.:
Избр. произв. Т. 1—2. М., 1984;
Избранное. М., 1993;
Записи перед сном: Повести, рассказы, эссе. М., 1993;
Тоска-кручина. Краснодар, 1996.
т. 9, с. 321
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)