Кру́хі1 ’мясны суп з рошчынай’ (Шатал.). Гл. крухі2.

Кру́хі2 ’кісла-салодкі напітак’ (Шатал.). Гл. круха2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круха́1 ’крушына’ (Жыв. сл.). Гл. крушына.

Круха́2 ’хлебны квас’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. крухі2 (гл.). Параўн. серб.-харв. кру̏х ’хлеб’, славен. krùh ’тс’, чэш. krušec ’каравай хлеба’. Аб магчымасці рэканструкцыі для праславянскай мовы першаснага значэння kruxъ ’хлеб’ гл. Мартынаў, Лекс. взаим., 87–88.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)