1. Які мае форму круга, шара, кола або падобны да іх па форме.
К. мячык.
К. стол.
2. Поўны, абсалютны (разм.).
Круглая сірата.
К. выдатнік.
3. Вылічаны без дробавых адзінак.
Круглыя лічбы.
4. Увесь, цэлы (у спалучэнні са словамі год, дзень, суткі).
◊
Круглая (кругленькая) сума — пра вялікія грошы.
|| памянш.-ласк.кру́гленькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; разм.).
|| наз.круглата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кру́глыв разн. знач. кру́глый;
к. стол — кру́глый стол;
~лае пале́на — кру́глое поле́но;
~лая галава́ — кру́глая голова́;
к. твар — кру́глое лицо́;
○ ~лыя ду́жкі — кру́глые ско́бки;
◊ ~лыя лі́чбы — кру́глые ци́фры;
за ~лым стало́м — за кру́глым столо́м;
~лая сірата́ — кру́глая сирота́;
~лыя пяцёркі — кру́глые пятёрки;
~лая су́ма — кру́глая су́мма;
к. ду́рань — кру́глый дура́к;
к. год — кру́глый год
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кру́глы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае форму круга, шара, кола, цыліндра або падобны да іх па форме. Круглае бервяно. Круглыстол. Круглы мячык. □ Над табою месяц круглы У ясным небе ціха плыў.Колас.// Тоўсты, сыты, поўны (пра чалавека, яго фігуру, твар). Шарсцяны світэр шчыльна аблягаў поўныя грудзі і круглыя плечы.Мележ.
2. У спалучэнні са словамі «год», «дзень», «суткі» абазначае: увесь, цэлы. Волеччын голас, калі яна паганяла каня, чуўся па полі круглы дзень.Чорны.Брыгады гэтыя працуюць круглыя суткі.Кулакоўскі.
3.Разм. Поўны, абсалютны. Круглы выдатны. Круглая сірата.// У спалучэнні са словам «дурань» абазначае: абсалютны, закончаны. Толькі круглы дурань, хіба, прачытаўшы гэты ліст, не ведаў бы, што рабіць.Самуйлёнак.
•••
Круглыя лічбыгл. лічба.
Круглыя дужкігл. дужка.
За круглым сталомгл.стол.
Круглая сумагл. сума.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кру́глы ду́рань ein áusgemachter [komplétter] Dúmmkopf;
кру́глая сірата́ Vóllwaise f -, -n;
кру́глы год ein vólles Jahr;
кру́глыя су́ткі rund um die Uhr;
для кру́глага лі́ку rund geréchnet
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
round table
кру́глыстол
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Round Table
кру́глыстол караля́ Арту́ра
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
СУПЯРЭ́ЧНАСЦЬ.
1) цэнтральная катэгорыя дыялектыкі, якая выяўляе ўнутраную крыніцу самаруху і развіцця аб’ектыўнага свету і пазнання (гл.Супярэчнасць дыялектычная).
2) Лагічная памылка, звязаная з парушэннем супярэчнасці закону, якая выяўляецца ў дапушчэнні ў розумазаключэнні 2 меркаванняў, што супярэчаць адно аднаму.
Адрозніваюць С. прамыя, калі прадмету прыпісваецца прыкмета, якая з’яўляецца прамым адмаўленнем інш. прыкметы гэтага прадмета (напр., «круглыстол прамавугольны»), і непрамыя, калі няяўную С. можна зрабіць яўнай шляхам лагічнага аналізу. Атрыманая ў выніку пэўнага меркавання ці доказу С. сведчыць пра памылковасць пасылак. Выяўленая ў пэўнай тэорыі С. абясцэньвае гэтую тэорыю і пакладзеныя ў яе аснову прынцыпы (аксіёмы, пастулаты), сведчыць пра іх непрымальнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШЫ МІЖНАРО́ДНЫ КАНГРЭ́С БЕЛАРУСІ́СТАЎ Адбыўся 25—27.5.1991 у Мінску; удзельнічалі даследчыкі беларусістыкі (гл.Беларусазнаўства) больш чым з 10 краін свету. Падрыхтаваны на працягу года Арганізац. к-там пад кіраўніцтвам праф. А.Мальдзіса пры ўдзеле АНБССР, Мін-ва культуры БССР, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рэсп. асацыяцыі беларусістаў. Распачаў дзейнасць Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (прыняты яе статут і выбраны кіруючыя органы). Навук. праца кангрэса праходзіла на пленарных і секцыйных пасяджэннях па кірунках; «Гісторыя і культура» (секцыя характарызавалася разнастайнай тэматыкай выступленняў),
«Мовазнаўства» (шмат часу прысвечана пытанням рэфармавання сучаснай бел. мовы; усяго каля 30 выступленняў), «Л-ра, маст. пераклад і фальклор» (каля 20 паведамленняў пра найноўшыя здабыткі ў галіне перакладу і апрацоўкі літ. спадчыны). У заключны дзень працы адбыўся «круглыстол» (агульнакангрэсавая нарада) «Бел. дыяспара».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЦЭЛЬ (Menzel) Адольф фон (8.12.1815, г. Вроцлаў, Польшча — 9.2.1905),
нямецкі жывапісец і графік. Вучыўся літаграфіі ў свайго бацькі (з 1832 кіраваў яго майстэрняй) і ў Берлінскай АМ (1830). У творчасці часта звяртаўся да адлюстравання гісторыі і значных тагачасных падзей Прусіі: 200 дрэварытаў для ілюстравання «Гісторыі Фрыдрыха Вялікага» Ф.Куглера (1839—42), карціны «Ушанаванне загінуўшых у сакавіцкія дні» (1848), «Круглыстол у Сан-Сусі» (1850), «Канцэрт Фрыдрыха II у Сан-Сусі» (1852), «Фрыдрых Вялікі ў Гохкірсе» (1856), «Прамова Фрыдрыха II перад яго генераламі перад боем пад Лойтэнам» (1858—60), «Ад’езд Вільгельма I у армію ў 1870 годзе» (1871) і інш. Ствараў таксама пейзажы, інтэр’еры, жанравыя карціны: «Пакой з балконам» (1845), «Сястра мастака са свечкай у інтэр’еры» (1847), «Тэатр Жымназ у Парыжы» (1856), «У садзе Цюільры» (1867) і інш. Адзін з першых у еўрап. мастацтве звярнуўся да індустр. тэмы («Жалезапракатны завод», 1875). Майстар малюнка, акварэлі, гуашы, афорта, літаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́ЛЬ Пятрусь (Пётр Міхайлавіч; 25.8.1932, в. Крушыняны Беластоцкага ваяв., Польшча — 31.8.1996),
бел.паэт. Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1953), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1962). Працаваў у газ. «Гродзенская праўда», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», час. «Маладосць» (1957—60, 1980—83). З 1966 заг.літ. часткі Бел.рэсп. тэатра юнага гледача, з 1975 літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1978—80 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1949. Імкненне раскрыць духоўную змястоўнасць і складанасць жыцця, багацце перажыванняў сучасніка — асноўнае ў паэзіі М. Ёй уласцівы метафарычна асацыятыўная вобразнасць, алегарычнасць, выкарыстанне сродкаў іроніі і сатыры: зб-кі «Першы след» (1955), «Вятрам насустрач» (1958), «Вечны агонь» (1960), «Круглыстол» (1964), «Акно» (1967), «Дотык да зямлі» (1975), «Поле» (1978; Літ. прэмія імя А.Куляшова 1980), «Смак яблыка» (1981; Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1984), «Калыска долі» (1984), «Асенняя пошта лістоты» (1987), «Азбука любві» (1989), «Лагода» (1992), «Твар і душа» (1995). Аўтар п’ес «За лясамі дрымучымі» (з А.Вольскім, 1958), «Адчыніце, казляняткі!» (1970), «Дай вады, калодзеж!» (1971), «На ўсіх адна бяда» (1974; усе паст.Бел.рэсп. т-рам юнага гледача), «Марынка-крапіўніца» (з А.Вольскім, 1962, паст.Дзярж. т-рам лялек Беларусі). Выдаў кніжкі для дзяцей «Хлопчык будзіць сонца» (1966), «Песня згоды» (1983), «Чарадзейная скарбонка» (1987), «Я гатую абед» (1989). На бел. мову пераклаў анталогію сучаснай славацкай паэзіі «Татры пяюць» (1976), зб-к вершаў М.Валека «Крылы», А.Шасцінскага «Помню і люблю» (абедзве 1978) і інш.
Тв.:
Выбр.тв.Т. 1—2. Мн., 1982;
Выбранае. Мн., 1994;
Заручыны. Мн., 1979.
Літ.:
Грачанікаў А Адлегласць ад сяўбы да жніва... // Полымя. 1976. № 4;
Баравікова Р. Адчуванне часу і дарогі // Маладосць. 1980. № 5.