Кропельная інфекцыя 1/508

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кро́пельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кроплі. Кропельная інфекцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́пельны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кро́пельны кро́пельная кро́пельнае кро́пельныя
Р. кро́пельнага кро́пельнай
кро́пельнае
кро́пельнага кро́пельных
Д. кро́пельнаму кро́пельнай кро́пельнаму кро́пельным
В. кро́пельны (неадуш.)
кро́пельнага (адуш.)
кро́пельную кро́пельнае кро́пельныя (неадуш.)
кро́пельных (адуш.)
Т. кро́пельным кро́пельнай
кро́пельнаю
кро́пельным кро́пельнымі
М. кро́пельным кро́пельнай кро́пельным кро́пельных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дыспе́рсна-кро́пельны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дыспе́рсна-кро́пельны дыспе́рсна-кро́пельная дыспе́рсна-кро́пельнае дыспе́рсна-кро́пельныя
Р. дыспе́рсна-кро́пельнага дыспе́рсна-кро́пельнай
дыспе́рсна-кро́пельнае
дыспе́рсна-кро́пельнага дыспе́рсна-кро́пельных
Д. дыспе́рсна-кро́пельнаму дыспе́рсна-кро́пельнай дыспе́рсна-кро́пельнаму дыспе́рсна-кро́пельным
В. дыспе́рсна-кро́пельны (неадуш.)
дыспе́рсна-кро́пельнага (адуш.)
дыспе́рсна-кро́пельную дыспе́рсна-кро́пельнае дыспе́рсна-кро́пельныя (неадуш.)
дыспе́рсна-кро́пельных (адуш.)
Т. дыспе́рсна-кро́пельным дыспе́рсна-кро́пельнай
дыспе́рсна-кро́пельнаю
дыспе́рсна-кро́пельным дыспе́рсна-кро́пельнымі
М. дыспе́рсна-кро́пельным дыспе́рсна-кро́пельнай дыспе́рсна-кро́пельным дыспе́рсна-кро́пельных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паве́трана-кро́пельны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паве́трана-кро́пельны паве́трана-кро́пельная паве́трана-кро́пельнае паве́трана-кро́пельныя
Р. паве́трана-кро́пельнага паве́трана-кро́пельнай
паве́трана-кро́пельнае
паве́трана-кро́пельнага паве́трана-кро́пельных
Д. паве́трана-кро́пельнаму паве́трана-кро́пельнай паве́трана-кро́пельнаму паве́трана-кро́пельным
В. паве́трана-кро́пельны (неадуш.)
паве́трана-кро́пельнага (адуш.)
паве́трана-кро́пельную паве́трана-кро́пельнае паве́трана-кро́пельныя (неадуш.)
паве́трана-кро́пельных (адуш.)
Т. паве́трана-кро́пельным паве́трана-кро́пельнай
паве́трана-кро́пельнаю
паве́трана-кро́пельным паве́трана-кро́пельнымі
М. паве́трана-кро́пельным паве́трана-кро́пельнай паве́трана-кро́пельным паве́трана-кро́пельных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАНДЭНСА́ЦЫЯ (ад позналац. condensatio ушчыльненне, згушчэнне),

пераход рэчыва з газападобнага стану ў вадкі або крышталічны. Адбываецца пры т-рах, меншых за крытычную тэмпературу, і адносіцца да фазавых пераходаў першага роду.

Пры К. ў інтэрвале т-р ад крытычнай да т-ры трайнога пункта рэчыва пераходзіць у вадкі стан (адваротны працэс — выпарэнне або кіпенне), пры больш нізкіх т-рах — у крышталічны (адваротны працэс — сублімацыя). Суправаджаецца вылучэннем цеплаты параўтварэння або сублімацыі (узгонкі). Для раўнаважнай К. неабходна прысутнасць кандэнсаванай фазы (вадкасць, крышталі) або т.зв. цэнтраў К. (напр., пылінкі). На нязмочвальных паверхнях вадкая фаза выпадае ў выглядзе кропель (кропельная К.), на поўнасцю змочвальных — у выглядзе плёнак (плёначная К.). Выкарыстоўваецца ў энергетыцы (цеплаабменныя апараты), у хім. тэхналогіі для раздзялення шматкампанентных газавых сумесей на фракцыі (фракцыйная К.), у апрасняльных устаноўках, халадзільнай і крыягеннай тэхніцы.

К. вадзяной пары ў атмасферы, працэс пераходу вадзяной пары, якая знаходзіцца ў паветры, у вадкі або цвёрды стан з утварэннем кропель і крышталёў воблакаў і туманаў, а таксама з вылучэннем вады і лёду на наземных прадметах. Адбываецца на ядрах кандэнсацыі пры ахаладжэнні паветра да пункта расы, у выніку яго цеплаабмену з зямной паверхняй.

т. 7, с. 583

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)