Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
краса́ краса́, -сы́ж.;
◊
во всей красе́ ва ўсёй красе́;
для красы́ для красы́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
aesthete, esthete
[ˈesӨi:t]
n.
эстэ́т -а m., ама́тар красы́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бязгрэ́шнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бязгрэшнага. Максім Багдановіч — прыхільнік маральнай бязгрэшнасці чалавека; ён услаўляе маральную чысціню адносін да цудоўнага тварэння прыроды — жаночай красы і прыгажосці.Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
султа́наў, ‑ава.
Які належыць султану 1. Спакойна, бы ў султанавым гарэме, ў краіне запаветнае красы, у мхах глыбокіх, бег спыніўшы, дрэмлюць забытае мінуўшчыны часы.Рудкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халаджа́вы, ‑ая, ‑ае.
Які дае, нясе прахалоду. Напоены водарам дзікай красы, Паветрам азёр халаджавых, Былі тыя пушчы, балоты, лясы Як бы самастойнай дзяржавай.Глебка.Гладзь вады ўтаймаваная, ціхая, Халаджавай спакусаю дыхае.Дзяргай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЛЯЎКО́ (Генадзь Якаўлевіч) (1.5.1932, в. Варонічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 21.8.1979),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1955). Працаваў у газ. «Калгасная праўда», час. «Вожык», «Беларусь», з 1973 нам.гал. рэдактара час. «Полымя». Друкаваўся з 1950. У зб-ках вершаў і паэм «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), «Прыстань» (1974) і інш. апяванне красы жыцця, маладосці, шчырая захопленасць роднымі краявідамі. Творы адметныя філасафічнасцю, канкрэтнасцю сюжэтнай пабудовы, маст. праўдзівасцю вобразаў. Аўтар гумарыстычных вершаў і мініяцюр (зб-кі «Лайдак і кнопкі», 1964; «Каб не сурочыць», «Што праўда, то не грэх...», абодва 1971), твораў для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЕ́ЛА (Урубель) Надзея Іванаўна
(1.4.1868, г. Каўнас, Літва — 4.7.1913),
расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Жонка М.А.Урубеля. Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю (1891). Спявала ў оперных т-рах Кіева, Тбілісі, Пецярбурга і інш. У 1897—1902 салістка Маскоўскай прыватнай рус. оперы С.Мамантава, у 1904—11 у Марыінскім т-ры. Найб. блізкія ёй былі вобразы гераінь у операх М.Рымскага-Корсакава: Вольга, Панначка, Снягурачка, Валхава («Пскавіцянка», «Майская ноч», «Снягурачка», «Садко»); упершыню выканала партыі Веры, Марфы, Царэўны-лебедзі, царэўны Ненагляднай Красы («Баярыня Вера Шэлога», «Царская нявеста», «Казка пра цара Салтана», «Кашчэй бессмяротны»), напісаныя спецыяльна для яе. У апошнія гады жыцця выступала ў канцэртах, пераважна з рамансамі Рымскага-Корсакава.
Літ.:
Барсава Л. Н.И.Забела-Врубель глазами современников. Л., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эстэ́цтва, ‑а, н.
Кніжн. Тое, што і эстэтызм (у 1 знач.). Як М. Багдановіч ніколі не быў эстэцкім песняром красы, так не ўпадаў у эстэцтва і Дубоўка, паглыбляючы духоўнасць нашай паэзіі, уводзячы ў сферу прыгожага абуджаных рэвалюцыяй да паўнаты гарманічнага жыцця людзей.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)