красаві́к, -а́, м.

Чацвёрты месяц каляндарнага года.

|| прым. красаві́цкі, -ая, -ае і красавіко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

красаві́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. красаві́к
Р. красавіка́
Д. красавіку́
В. красаві́к
Т. красавіко́м
М. красавіку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

красаві́к, -ка́ м. апре́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

красаві́к, ‑а, м.

Чацвёрты месяц года.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Красавік 4/587; 6/96—97; 12/26, 27, 28, 29, 30

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСАВІ́К (назва ад слова краскі, кветкі),

бел. назва 4-га месяца каляндарнага года (30 дзён), сярэдзіна вясны. 15 К. працягласць дня ў Мінску 14 гадз 01 мін, выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 45,8°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 393 МДж/м², радыяцыйны баланс 193 МДж/м². На тэр. Беларусі сярэднямесячная т-ра паветра 5,8 °C (4,5 °C на Пн, 7,5 °C на ПдЗ). Ападкаў 40—47 мм, колькасць дзён з ападкамі 12—14. Азёры ачышчаюцца ад лёду, на вял. рэках працягваецца разводдзе. У К. поўнасцю адтайваюць глебы, пачынаецца бурнае развіццё прыроды. Цвітуць шэрая вольха, ляшчына, вярба, таполя, асіна, бяроза, пралеска, медуніца. Узнаўляецца вегетацыя азімых, канюшыны. Пачынаецца выпас жывёлы. У садах вядуць барацьбу са шкоднікамі, садзяць дрэвы і кусты, уносяць угнаенні, сеюць раннія яравыя культуры. Вяртаюцца з выраю амаль усе птушкі, большасць робіць гнёзды і кладзе яйцы. Пачынаецца ацёл у ласіх і казуль. Нерастуюць шчупак, акунь, язь.

т. 8, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

красаві́к м. Apríl m - і -s;

у красавіку́ ме́сяцы im (Mónat) Apríl;

у пача́тку красавіка́ Ánfang Apríl;

у сярэдзіне красавіка́ Mítte Apríl;

у канцы́ красавіка́ Énde Apríl;

у красавіку́ міну́лага го́да im Apríl létzten [vórigen] Jáhres, létzten Apríl;

у красавіку́ гэ́тага го́да im Apríl dieses Jáhres;

у красавіку́ бу́дучага го́да im Apríl nächsten Jáhres, (im) nächsten Apríl;

пажартава́ць з каго-н пе́ршага красавіка́ j-n in den Apríl schícken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Красаві́к 1 ’чацвёрты месяц года’ (ТСБМ, Гарэц., Нас.), ’пяты месяц года’ (Яруш.). Гл. краса 2.

Красаві́к 2 ’баравік, які расце, калі красуе жыта’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.). Гл. краса 2.

Красаві́к 3 ’жучок на коласе ў час красавання злакаў’ (Ян.). Гл. краса 2.

Красаві́к 4 ’лешч’ (Мат. Гом.). Нераст ляшча адбываецца ў час красавання злакаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апре́ль красаві́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

-то, часц.

Ужыв. ў сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца.

Наступіў красавік, а надвор’е-то халоднае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)