Крапі́ўка
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
Крапі́ўка |
| Р. |
Крапі́ўкі |
| Д. |
Крапі́ўцы |
| В. |
Крапі́ўку |
| Т. |
Крапі́ўкай Крапі́ўкаю |
| М. |
Крапі́ўцы |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
крапі́ўка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
крапі́ўка |
| Р. |
крапі́ўкі |
| Д. |
крапі́ўцы |
| В. |
крапі́ўку |
| Т. |
крапі́ўкай крапі́ўкаю |
| М. |
крапі́ўцы |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
крапі́ўка, ‑і, ДМ ‑піўцы, ж.
1. Памянш. да крапіва.
2. Пакаёвая пахучая расліна сямейства губакветных з кветкамі і лісцем, як у крапівы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Крапі́ўка ’высыпка на целе дзіцяці’ (Арх. ГУ, Сцяшк., Мат. Гом.). Да крапіва (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацей Крапіўка, гл. Цётка
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛУЧЫ́НКА»,
літаратурна-мастацкі і навукова-папулярны часопіс для моладзі. Выдавалася ў 1914 у Мінску на бел. мове на 16 старонках. Рэдактар-выдавец А.Уласаў, літ. рэдактар Цётка (А.Пашкевіч). Мела асветніцка-краязнаўчы кірунак. Садзейнічала прапагандзе ідэі нац. асветніцтва, самаадукацыі, духоўнага і патрыят. выхавання бел. моладзі, пашырэнню яе кругагляду, абуджэнню нац. самасвядомасці. Змяшчала навук. публікацыі пісьменнікаў, дзеячаў культуры, журналістаў, студэнтаў па пытаннях гіст. і культ. спадчыны Беларусі, яе эканам. і геагр. становішча. Сярод праграмных (рэдакцыйных) публікацый верш Цёткі «Лучынка», артыкулы «Да вясковай моладзі беларускай», «Да школьнай моладзі», «Аб душы маладзёжы», нарысы «Шануйце роднае слова!», «Наша народная беларуская песня» і інш. Апублікавала навукова-пазнавальныя краязнаўчыя і прыродазнаўчыя артыкулы В.Ластоўскага (Власта) «Якога мы роду-племені», А.Паўловіча «Вадаспады», «Вулкан», М.Баброўскага (Л.Гмырака) «Сіла з народу», Цёткі (пад псеўд. Мацей Крапіўка) «Газа», «Гутаркі аб птушках», «Пералётныя птушкі», «Радый», У.Рышкевіча (пад крыптанімам В.Р-іч) «Аб той вадзе, што падае з неба», А.Балкоўскага (пад крыптанімам А.Бол-і) «Паветра», нарысы пра асновы эканомікі А.Смоліча (А.Жывіцы) «Даўнейшая натуральная гаспадарка і цяперашняе царства рубля», «Капітал», «Як цана робіцца і што яна азначае», успаміны Б.Тарашкевіча (Я.Тараса) пра У.Эпімах-Шьшілу і інш. На старонках «Л.» друкаваліся маст. творы Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, К.Буйло, Я.Журбы, З.Бядулі, У.Галубка, Ц.Гартнага, Паўловіча, М.Арла, Ядвігіна Ш., А.Жыгалкі, В.Лявіцкай і інш. Планавала выданне перакладных твораў для дзяцей (выйшаў адзін зборнік апавяданняў у перакладзе з польск. мовы). Друкавала нар. песні, гульні, шарады. Рэкламавала бел. кнігі, перыяд. выданні. Выйшла 6 нумароў.
С.В.Говін.
т. 9, с. 380
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)