крапі́нец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. крапі́нец
Р. крапі́нцу
Д. крапі́нцу
В. крапі́нец
Т. крапі́нцам
М. крапі́нцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крапі́нец, -нцу м., бот. исто́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крапі́нец, ‑нцу, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства крапінцовых з кветкамі, сабранымі ў гронкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крапінец 6/95—96

- » - звычайны 6/95 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

крапіне́ц

т. 8, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Крапі́нецкрапінец звычайны, Polygala vulgaris’ (Кіс.). Цікава адзначыць для крапінца іншых відаў вызначэнне ’горкі, Polygala amarella’ і сінонім малыя козлікі Polygala comosa. Параўн. адпаведнае тлумачэнне назвы крапівы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

исто́д бот. крапі́нец, -нцу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вярэ́дніккрапінец чубаты, Polygala comosa Schkuhr.’ (Касп.), вераднік ’тс’ (маг., Кіс.). Матывацыя няясная. Магчыма, да ве́рад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́бачніккрапінец чубаты, Polygala comosa Schkuhr’ (даўг., Сл. ПЗБ), tʼubačńik ‘палявая расліна’: sʼʼcʼʼabło і tam … jak trʼubačkʼi takʼija try cʼʼvʼatki (Брасл. сл.). Названы паводле формы кветкі, падобнай да тубы (цюбіка), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няту́пнік ’старасцень вясенні, Sėnetio vernalis W. et К.’ (віц., Кіс.), nietupnik ’тс’ (гродз., Ажэшка). Ад тупаць, ту́птаць ’таптацца, хадзіць’? Магчыма, ’расліна, якая не мнецца’, гл. іншыя назвы — несмяртэльнік, сухавей. Фармальнае падабенства да папярэдняга слова, гл. нятубіц (іншая назва — бяссмертнік), дазваляе выдзеліць элемент туб‑, няяснага паходжання, прадстаўлены і ў тубачніккрапінец чубаты’ (Сл. ПЗБ). Паводле Будзішэўскай (SOr, 39, 3–4, 273), таго ж паходжання, што і нятубіц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)