кракта́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кракчу́ крэ́кчам
2-я ас. крэ́кчаш крэ́кчаце
3-я ас. крэ́кча крэ́кчуць
Прошлы час
м. кракта́ў кракта́лі
ж. кракта́ла
н. кракта́ла
Загадны лад
2-я ас. кракчы́ кракчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час крэ́кчучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кракта́ць несов., см. крахта́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крахта́ць, крахчу́, крэ́хчаш, крэ́хча; крахчы́ і кракта́ць, кракчу́, крэ́кчаш, крэ́кча; кракчы́; незак.

Утвараць міжвольна ціхія, адрывістыя гукі, стогны (ад болю, пры няёмкім становішчы і пад.).

|| аднакр. крахтану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, і крактану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. крахта́нне, -я, н. і кракта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кракта́ць ächzen vi; stöhnen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Кракта́ць ’выдаваць ціхія адрывістыя гукі, падобныя да крэ‑крэ (пра жаб)’ (ТСБМ). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кракта́ць, кракчу, крэкчаш, крэкча і крахта́ць, крахчу, крэхчаш, крэхча; незак.

1. Выдаваць ціхія, адрывістыя гукі (пры хваробе, няёмкім становішчы, намаганнях і пад.). Ды і не чуваць было, каб .. [Скуратовіч] скідаў боты: звычайна ён крэкча і грукае, калі разуваецца. Чорны. Па тым, як .. [Шаевіч] соп, крактаў ззаду, я адчуваў, што ісці яму нялёгка. Сабаленка. // Трашчаць, скрыпець пад напорам, цяжарам чаго‑н. [Калёсы] крэкчуць ад цяжару паваленага гною ці дроў. Колас. [Алесь] ішоў да падвод і прыслухоўваўся, як кракталі калёсы, грузна накладзеныя цэглай. Броўка.

2. Абзывацца гукам, падобным да «крэ-крэ» (пра жаб). Па гэты бок Нёмана заложна, несціхана, аднатонна кракталі жабы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кряхте́ть несов. крахта́ць, кракта́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крахта́ць,

гл. крактаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крахта́цькрактаць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Гл. крактаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крактану́ць і крахтану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да крактаць, крахтаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)