КРА́ЙНЯЯ НЕАБХО́ДНАСЦЬ (юрыд.),

становішча, пры якім асоба шляхам учынення грамадска небяспечных дзеянняў прадухіляе небяспеку, што пагражае інтарэсам дзяржавы, грамадства, грамадзянам або непасрэдна дадзенай асобе і яе правам. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь не лічыцца злачынствам і выключае крымін. адказнасць пры ўмове, што небяспека не магла быць прадухілена інш. сродкамі, а нанесеная пры К.н. шкода менш значная, чым тая, якая была прадухілена. Аднак шкода, нанесеная пры К.н., падлягае кампенсацыі асобай, якая яе нанесла. Прымаючы пад увагу абставіны, пры якіх была нанесена шкода, суд можа ўскласці абавязак яе кампенсацыі на трэцюю асобу, у інтарэсах якой дзейнічаў той, хто яе нанёс, або вызваліць іх ад кампенсацыі шкоды поўнасцю ці часткова.

Э.І.Кузьмянкова.

т. 8, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРА́ЙНЯЯ ПО́ЎНАЧ,

частка тэр. ў Рас. Федэрацыі, размешчаная пераважна на Пн ад Палярнага круга (66°33 паўн. ш.). Уключае арктычную ледзяную зону, тундру, лесатундру і частку тайгі. Характарызуецца вельмі суровымі кліматычнымі ўмовамі і адносна слабай заселенасцю. Карэннае насельніцтва складаюць т.зв. малыя народы Поўначы. У адм. адносінах да раёнаў К.П. адносяць: Якуцію, Магаданскую, Камчацкую, Мурманскую (за выключэннем г. Кандалакша з прылеглай тэрыторыяй) вобласці, асобныя раёны і гарады Рэсп. Комі, Архангельскай, Цюменскай, Іркуцкай і Сахалінскай абласцей, Краснаярскага і Хабараўскага краёў, а таксама астравы Паўн. Ледавітага ак. і яго мораў; астравы Берынгава і Ахоцкага м. Шэраг мясцовасцей у Бураціі, Томскай, Чыцінскай і Амурскай абласцях, Прыморскім краі, якія знаходзяцца ў суровых кліматычных умовах, прыраўнаваны да раёнаў К.П.

т. 8, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эгацэнтры́зм, -у, м. (кніжн.).

Крайняя форма праяўлення эгаізму.

|| прым. эгацэнтры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

преде́льность грані́чнасць, -ці ж.; кра́йняя (апо́шняя) мяжа́;

преде́льность уси́лий кра́йняя (апо́шняя) мяжа́ намага́нняў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́йні, -яя, -яе.

1. Які знаходзіцца на краі чаго-н., найбольш аддалены.

Крайняя хата ў вёсцы.

Крайняя Поўнач.

2. Вельмі моцны, надзвычайны, выключны.

Крайняя патрэба.

Крайнія меры.

3. Найбольш непрымірымы, радыкальны (пра погляды, кірункі, палітычныя групоўкі і пад.).

К. лібералізм.

Крайнія погляды.

4. Які нельга адкладваць на потым, апошні (пераважна пра час).

К. тэрмін.

У крайнім выпадку — калі не будзе іншага выйсця.

Па крайняй меры — ва ўсякім выпадку, не менш чым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кра́йні

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кра́йні кра́йняя кра́йняе кра́йнія
Р. кра́йняга кра́йняй
кра́йняе
кра́йняга кра́йніх
Д. кра́йняму кра́йняй кра́йняму кра́йнім
В. кра́йні (неадуш.)
кра́йняга (адуш.)
кра́йнюю кра́йняе кра́йнія (неадуш.)
кра́йніх (адуш.)
Т. кра́йнім кра́йняй
кра́йняю
кра́йнім кра́йнімі
М. кра́йнім кра́йняй кра́йнім кра́йніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

парнагра́фія, -і, ж.

Крайняя непрыстойнасць, цынічнасць у паказе чаго-н., звязанага з палавымі адносінамі.

|| прым. парнаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апартэі́д, -у, М -дзе, м.

Крайняя форма расавай дыскрымінацыі якой-н. групы насельніцтва аж да тэрытарыяльнай ізаляцыі яе.

Ахвяры апартэіду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шале́нства, -а, н.

1. Інфекцыйная хвароба, якая паражае цэнтральную нервовую сістэму; вадабоязь.

2. перан. Крайняя ступень раздражнення, гневу.

Прыйсці ў ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяссі́лле, -я, н.

1. Недахоп, адсутнасць фізічных сіл, крайняя слабасць.

2. Няздольнасць зрабіць што-н., адсутнасць магчымасці дзейнічаць.

Пераканацца ў сваім бяссіллі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)