ко́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Тое, што і коўзацца (у 1 знач.).

Ногі коўзаюць па мокрым бервяне.

2. Вадзіць, соўгаць па якой-н. паверхні.

К. анучай па падлозе.

|| наз. ко́ўзанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́ўзаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ко́ўзаю ко́ўзаем
2-я ас. ко́ўзаеш ко́ўзаеце
3-я ас. ко́ўзае ко́ўзаюць
Прошлы час
м. ко́ўзаў ко́ўзалі
ж. ко́ўзала
н. ко́ўзала
Загадны лад
2-я ас. ко́ўзай ко́ўзайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ко́ўзаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ко́ўзаць несов., разг. (водить по какой-л. поверхности) вози́ть;

к. ану́чай па падло́зе — вози́ть тря́пкой по́ полу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і коўзацца (у 1 знач.); слізгаць. Боты коўзалі па размяклых камяках зямлі. Быкаў. // Вадзіць, соўгаць па якой‑н. паверхні. Ляксей, пачуўшы перасцерагальны голас Данькі, пачаў коўзаць па падлозе нагамі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слізга́ць ‘рухацца па гладкай, слізкай паверхні, не адрываючыся ад яе; коўзаць’ (ТСБМ), слі́згацца ‘коўзацца’ (ТСБМ, Касп.), слізга́цца ‘тс’ (Нас., Варл., Сл. ПЗБ), сліза́цца ‘выслізваць, быць слізкім; коўзацца на нагах’ (Нас.), слізго́та ‘стан паверхні пры абледзяненні’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Рус. пск. сли́зга́ть, польск. ślizgać się, ślizgać ‘тс’, балг. сли́згам се ‘коўзацца, паслізнуцца; падаць, паслізнуўшыся’, макед. (с)лизга секоўзаць, коўзацца, паслізнуцца’. Прасл. *slizgati (sę) (Слаўскі, 4, 251) экспрэсіўны дзеяслоў з суф. ‑g‑ або ‑zg‑ ад *slizati < і.-е. *slei̯‑g‑ ‘слізкі, слізгацца’; Борысь, 617. Сувязь з слізь, слі́зкі, сляза (гл.) адзначаюць Міклашыч, 300; Праабражэнскі, 2, 300; Брукнер, 531; Фасмер, 3, 671; БЕР, 6, 877. Для шэрага форм характэрна чаргаванне ‑г‑/‑к‑, параўн. слі́зкаць ‘слізгацець’, слі́зкацца ‘катацца на каньках’ (Байк. і Некр.), відаць, пад уплывам слізкі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скабза́цца ‘катацца па ільду’ (Касп.), параўн. укр. ско́бзатися ‘коўзацца’. Паводле ЕСУМ (5, 277), варыянт з s‑mobile, што ўзыходзіць да прасл. *skъlzati/*kъlzati (гл. коўзацца), параўн. рус. дыял. ско́лза́тькоўзаць’, чэш. дыял. sklouzat se ‘коўзацца’, славац. sklzať sa ‘тс’, славен. дыял. skuzek ‘коўзкі, слізкі’. Б на месцы ў (< ), відаць, пад уплывам скабліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рассла́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Зрабіць слабым, ненапружаным; аслабіць. [Іван] на хвіліну расслабіў мускулы, стараючыся раўней дыхаць. Быкаў. Стары расхваляваўся, успамінаючы, і хваляванне зусім расслабіла яго. Кірэенка.

2. Адпусціць, зрабіць слабкім (што‑н. туга звязанае, нацягнутае). Ляксей, пачуўшы перасцерагальны голас Данькі, пачаў коўзаць па падлозе нагамі як мог, кратаць звязанымі рукамі, каб расслабіць вузел. Ермаловіч. Жанчына расслабіла туга завязаную пуховую хустку, лёгка пакруціла маленькай галавой, а потым пачала расшпільваць паліто. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сліп

(англ. slip = коўзаць)

1) збудаванне ў выглядзе нахіленай плоскасці для спуску суднаў на ваду або пад’ёму іх на бераг;

2) спуск у кармавой частцы прамысловага судна для пад’ёму на палубу здабытых кітоў або трала з уловам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Склі́зкі ‘слізкі’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Юрч., Ян., Сцяшк.), склі́знуць, склізо́та, склізь ‘слізь’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.). Укр. скли́знути ‘выслізнуць, уцячы’, рус. скли́зкий, скли́знуть, славен. sklizək, серб.-харв. скли̏зак, кли̏зак ‘склізкі’, кли́зити ‘слізгаць(ца)’, ц.-слав. сколъзати, сколъзнѫти. Фасмер (3, 642) лічыць, што тут скрыжавалася некалькі асноў, параўн. яшчэ чэш. klouzati ‘слізгаць’, kluzký ‘склізкі’, славац. klzký ‘тс’, klzať se ‘слізгаць, спаўзаць’ (гл. пад коўзаць). Гл. яшчэ слізкі. Рэканструкцыю прасл. *skъlьzъkъ або *skъlъzъkъ Фасмер (там жа) лічыць няпэўнай. Глухак (554) рэканструюе *sklizъkъ, якому адпавядаюць склізкі, рус. скли́зкий, славен. sklizek, што узыходзіць да і.-е. *(s)lei‑ (гл. сліна); і *slizъkъ, якому адпавядаюць слі́зкі, рус. слі́зкий, польск. ślizki, чэш. slizký, славен. slízek, што узыходзіць да *slizь (гл. слізкі). Астроўскі (ABSl, 29, 155) склізкі лічыць вынікам кантамінацыі ско́ўзкі (гл. коўзацца) і польск. ślizki ‘коўзкі; слізкі’, што цяжка давесці, перш за ўсё, па лінгвагеаграфічных прычынах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)