котитися

Том: 16, старонка: 57.

img/16/16-057_0253_Котитися.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Каці́ць, каціцца ’каціць, рухаць, перамяшчаць які-н. круглы прадмет, вымушаючы яго вярцецца’; ’перамяшчаць сілай цячэння, павеву ветру і пад.’; ’губіць, нішчыць’; ’каціцца’ (ТСБМ). Параўн. рус. кати́ть, укр. коти́ти, коти́тися, ст.-чэш. kotiti ’каціць’, польск. дыял. kocić ’каціць, валяць і г. д.’. Для гэтых лексем выстаўляецца праформа *koitii (), якая лічыцца этымалагічна цяжкім словам. Агляд версій у Трубачова, Эт. сл., 11, 205–207. Магчыма, што слав. *kotiti працягвае і.-е. дзеяслоўную аснову *kat‑ ’кідаць’, з блізкім значэннем, вельмі ёмкую і перспектыўную (параўн., напр., ням. werfen ’кідаць’, але Junge werfen ’раджаць дзіцянят’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каці́цца ’нараджаць дзіцянят (пра авечку, казу і некаторых іншых жывёл)’ (ТСБМ, БРС, Касп.), каці́ць ’тс’ (Касп.). Рус. коти́ться ’нараджаць кацянят’; у дыялектах таксама коти́ть, укр. коти́тися, чэш. kotiti se, славац. kotiťsa, польск. kocić się, серб.-харв. kòtiti (se), балг. ко́ти се, славен. kotíti і г. д. Прасл. *kotiti sę ’каціцца’. Этымолагамі выказваецца думка, што першапачаткова дэрывацыя *kotъ*kotiti () не магла быць рэальнай, таму што мелася на ўвазе не кошка, а, напрыклад, важныя ў гаспадарцы жывёлы. Магчыма, аднак, *kot‑ ’кошка’ было аманімічным з нейкім іншым словам, якое адзначала маладую жывёлу. Трубачоў, Эт. сл., 11, 205, прыводзіць лац. catulus ’дзіцяня, шчаня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)