Конікавыя 6/68; 8/558

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КО́НІКАВЫЯ, конікі сапраўдныя (Tettigonioidea),

надсямейства даўгавусых насякомых атр. прамакрылых. Вядомы з верхняй пермі. Каля 1130 родаў, больш за 7000 відаў. Пашыраны ўсюды (каля 70% відаў — у трапічным і субтрапічных паясах). На Беларусі найб. вядомыя конікі: бадзяжны (Podisma pedestris), звычайны (Chorthippus brunneus), зялёны (Tettigonia viridissima), шэры (Decticus verrucivorus), пілахвост хваёвы (Baibitistes constrictus), пласцінакрыл звычайны (Phaneroptera falcata). Жывуць на сенажацях, лясных палянах, у садах.

Даўж. 8—132 мм. Вусікі даўжэйшыя за цела, мнагачленікавыя. На брушку ў самак доўгі серпа- ці шаблепадобны яйцаклад. На надкрылах у самцоў органы стракатання. Заднія ногі скакальныя, на галёнках пярэдніх ног органы слыху. Расліннаедныя ці ўсёедныя, радзей драпежнікі. Развіццё з няпоўным ператварэннем. За год 1 пакаленне.

Т.А.Смірнова.

Да арт. Конікавыя. Конікі: 1 — зялёны, 2 — шэры.

т. 8, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́нікавы

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́нікавы ко́нікавая ко́нікавае ко́нікавыя
Р. ко́нікавага ко́нікавай
ко́нікавае
ко́нікавага ко́нікавых
Д. ко́нікаваму ко́нікавай ко́нікаваму ко́нікавым
В. ко́нікавы (неадуш.)
ко́нікавага (адуш.)
ко́нікавую ко́нікавае ко́нікавыя (неадуш.)
ко́нікавых (адуш.)
Т. ко́нікавым ко́нікавай
ко́нікаваю
ко́нікавым ко́нікавымі
М. ко́нікавым ко́нікавай ко́нікавым ко́нікавых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)