Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ко́нкурсны ко́нкурсный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́нкурсны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да конкурсу, звязаны з конкурсам. Конкурсная выстаўка. Конкурсныя экзамены.// Прызначаны для конкурсу. Конкурсная работа. Конкурсная камісія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́нкурс, -у, мн. -ы, -аў, м.
Спаборніцтва, мэтай якога з’яўляецца вылучэнне лепшых удзельнікаў, лепшых работ.
К. музыкантаў імя П.
Чайкоўскага.
Аб’явіць к. на лепшую п’есу.
Вытрымаць к.
|| прым.ко́нкурсны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́нкурсныйко́нкурсны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
konkursowy
конкурсны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МАНЬКО́ЎСКІ (Ігнат Антонавіч) (каля 1765, Віцебшчына — 11.1.1832),
бел. публіцыст. З 1783 на дзярж. службе — саветнік Бел. губернскага праўлення, віцебскі губернскі пракурор, віцэ-губернатар. З 1817 у адстаўцы, жыў у сваім маёнтку Мілае каля Віцебска Супрацоўнічаў у рус. часопісах. У «Пісьме з Віцебска» («Сын Отечества», 1813) асуджаў агрэсію Напалеона, услаўляў гіст. подзвіг народаў Расіі ў вайне 1812. У 1831 узнаг. залатым медалём Вольнага эканам.т-ва ў Пецярбургу за конкурсны твор «Адказ на задачу, прапанаваную імператарскім Вольным эканамічным таварыствам: «Якім чынам лёгка і танна выправіць сялянскія пабудовы або зрабіць у іх карысныя ўдасканаленні?» (выд. 1833), у якім патрабаваў паляпшэння быт. умоў сялян, выказваў каштоўныя думкі па пытаннях сельскай гаспадаркі, аховы прыроды. Публіцыстыка М. вылучаецца эмацыянальнасцю, спавядальнасцю, шырынёй кругагляду. Мяркуюць, што пісаў і па-беларуску, некат. даследчыкі лічаць яго аўтарам «Энеіды навыварат».
Літ.:
Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971.