Пераход колькасных змен у якасныя 1/109, 115; 3/411; 4/341, 342; 6/57; 7/143; 8/389—390; 9/234, 553; 11/403, 532

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАХО́Д КО́ЛЬКАСНЫХ ЗМЯНЕ́ННЯЎ У Я́КАСНЫЯ адзін з асноўных законаў дыялектыкі, які раскрывае ўзаемную сувязь колькасных і якасных змяненняў у развіцці прыродных і сац. з’яў. Сфармуляваны Г. Гегелем на аб’ектыўна-ідэаліст. аснове. У матэрыяліст. дыялектыцы — усеагульны закон развіцця аб’ектыўнага свету. Змест закону раскрываецца праз усе катэгорыі дыялектыкі, перш за ўсё якасці, колькасці, меры і дыялектычнага скачка. Якасць і колькасць узаемавызначальныя, узаемаабумоўленыя катэгорыі і іх арган. ўзаемасувязь выяўляецца праз катэгорыю меры або таго адрэзка колькасных змяненняў, у межах якога прадмет (з’ява) застаецца сам сабой. Згодна з гэтым законам змена прыроды дадзенага прадмета (з’явы) — пераход ад адной якасці да другой, адбываецца толькі ў тым выпадку, калі колькасныя змяненні дасягаюць пэўнай мяжы, якая выходзіць за рамкі меры. Пераход рэчы ад аднаго якаснага стану да другога, узнікненне новай рэчы адбываюцца праз скачок. Адрозніваюць скачкі-выбухі і паступовыя скачкі, адзінарныя і комплексныя, прагрэсіўныя і рэгрэсіўныя і інш. Тып скачка абумоўлены зместам прадмета і ўмовамі, у якіх адбываецца фарміраванне і вырашэнне супярэчнасці. Узнікненне новай якасці (новага прадмета) непасрэдна ўплывае на колькасныя параметры рэчы, у т. л. на меру.

Літ.:

Гегель Г. Энциклопедия философских наук: Пер. с нем. Т. 1—3. М., 1974—77;

Яго ж. Наука логики: Пер. с нем. Т. 1—3. М., 1970—72;

Алексеев П.В., Панин А.В. Философия. М., 1996.

Т.​І.​Адула.

т. 12, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́лькасны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́лькасны ко́лькасная ко́лькаснае ко́лькасныя
Р. ко́лькаснага ко́лькаснай
ко́лькаснае
ко́лькаснага ко́лькасных
Д. ко́лькаснаму ко́лькаснай ко́лькаснаму ко́лькасным
В. ко́лькасны (неадуш.)
ко́лькаснага (адуш.)
ко́лькасную ко́лькаснае ко́лькасныя (неадуш.)
ко́лькасных (адуш.)
Т. ко́лькасным ко́лькаснай
ко́лькаснаю
ко́лькасным ко́лькаснымі
М. ко́лькасным ко́лькаснай ко́лькасным ко́лькасных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дынамі́чна-ко́лькасны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дынамі́чна-ко́лькасны дынамі́чна-ко́лькасная дынамі́чна-ко́лькаснае дынамі́чна-ко́лькасныя
Р. дынамі́чна-ко́лькаснага дынамі́чна-ко́лькаснай
дынамі́чна-ко́лькаснае
дынамі́чна-ко́лькаснага дынамі́чна-ко́лькасных
Д. дынамі́чна-ко́лькаснаму дынамі́чна-ко́лькаснай дынамі́чна-ко́лькаснаму дынамі́чна-ко́лькасным
В. дынамі́чна-ко́лькасны (неадуш.)
дынамі́чна-ко́лькаснага (адуш.)
дынамі́чна-ко́лькасную дынамі́чна-ко́лькаснае дынамі́чна-ко́лькасныя (неадуш.)
дынамі́чна-ко́лькасных (адуш.)
Т. дынамі́чна-ко́лькасным дынамі́чна-ко́лькаснай
дынамі́чна-ко́лькаснаю
дынамі́чна-ко́лькасным дынамі́чна-ко́лькаснымі
М. дынамі́чна-ко́лькасным дынамі́чна-ко́лькаснай дынамі́чна-ко́лькасным дынамі́чна-ко́лькасных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

я́касна-ко́лькасны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. я́касна-ко́лькасны я́касна-ко́лькасная я́касна-ко́лькаснае я́касна-ко́лькасныя
Р. я́касна-ко́лькаснага я́касна-ко́лькаснай
я́касна-ко́лькаснае
я́касна-ко́лькаснага я́касна-ко́лькасных
Д. я́касна-ко́лькаснаму я́касна-ко́лькаснай я́касна-ко́лькаснаму я́касна-ко́лькасным
В. я́касна-ко́лькасны (неадуш.)
я́касна-ко́лькаснага (адуш.)
я́касна-ко́лькасную я́касна-ко́лькаснае я́касна-ко́лькасныя (неадуш.)
я́касна-ко́лькасных (адуш.)
Т. я́касна-ко́лькасным я́касна-ко́лькаснай
я́касна-ко́лькаснаю
я́касна-ко́лькасным я́касна-ко́лькаснымі
М. я́касна-ко́лькасным я́касна-ко́лькаснай я́касна-ко́лькасным я́касна-ко́лькасных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэфіцы́тны, -ая, -ае.

1. Які прыносіць дэфіцыт (у 1 знач.); стратны.

Дэфіцытнае прадпрыемства.

2. Які не задавальняе попыту; недастатковы ў колькасных адносінах.

Дэфіцытныя тавары.

|| наз. дэфіцы́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́ншасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Меншая частка чаго-н. цэлага, якой-н. групы.

Нацыянальная меншасць — нацыянальнасць, якая ў колькасных адносінах утварае меншую частку ў параўнанні з асноўнай масай насельніцтва краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапарцыяна́льны, -ая, -ае.

1. У матэматыцы: які знаходзіцца ў адносінах прапарцыянальнасці (у 2 знач.).

Прапарцыянальныя велічыні.

2. Які знаходзіцца ў пэўных колькасных адносінах, адпаведнасці з чым-н.

Прапарцыянальнае прадстаўніцтва.

3. Які мае правільныя прапорцыі (у 2 знач.); суразмерны.

П. склад цела.

|| наз. прапарцыяна́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матэма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука аб колькасных суадносінах і прасторавых формах навакольнага свету. Элементарная матэматыка. Вышэйшая матэматыка.

•••

Дыскрэтная матэматыка — матэматыка, заснаваная на вывучэнні дыскрэтных велічынь.

[Грэч. mathēmatikē, ад máthēma — навука, веды.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́ншасць, ‑і, ж.

Меншая частка чаго‑н. цэлага, якой‑н. групы.

•••

Нацыянальная меншасць — нацыянальнасць, якая ў колькасных адносінах ўтварае меншасць у параўнанні з асноўнай масай насельніцтва краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)