Кобальтавыя кветкі, гл. Эрытрын

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кобальтавыя руды 6/42

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кобальтавыя сплавы 6/42

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КО́БАЛЬТАВЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,

адзін з відаў мікраўгнаенняў, водарастваральныя солі кобальту. Кобальт як мікраэлемент садзейнічае фіксацыі атм. азоту, паскарае рост і павышае прадукцыйнасць с.-г. культур (бабовых, лёну, цукр. буракоў, ячменю і інш.). Найб. пашыраны CoSO4∙7H2O (гептагідрат сульфату кобальту ці кобальтавы купарвас) і CoCl2∙6H2O (гексагідрат дыхларыду кобальту). Выкарыстоўваюць на дзярнова-падзолістых і тарфяных глебах, водныя растворы — для перадпасяўной апрацоўкі насення і пазакаранёвай падкромкі.

т. 8, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́БАЛЬТАВЫЯ РУ́ДЫ,

прыродныя мінер. ўтварэнні, сыравіна для атрымання кобальту. Вядома больш за 130 кобальтазмяшчальных мінералаў, у т. л. больш за 40 уласна кобальтавых. Гал. мінералы: кабальцін, лінеіт, скутэрудыт, кобальтпірыт, кобальтпентландыт, шмальцынхлаантыт. Паводле мінер. і хім. складу вылучаюць мыш’яковыя, сярністыя, акісленыя руды. Сярэдняя колькасць кобальту ў прамысл. рудах 0,5—1,5%. Гал. прамысл. радовішчы К.р. — сярністыя медна-нікелевыя, акісленыя кобальта-медныя і сілікатна-аксідныя нікелевыя. Сусв. запасы каля 3 млн. т кобальту. Гал. здабыўныя краіны: Конга, Замбія, Аўстралія, Канада, Філіпіны, Інданезія.

т. 8, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́бальтавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́бальтавы ко́бальтавая ко́бальтавае ко́бальтавыя
Р. ко́бальтавага ко́бальтавай
ко́бальтавае
ко́бальтавага ко́бальтавых
Д. ко́бальтаваму ко́бальтавай ко́бальтаваму ко́бальтавым
В. ко́бальтавы (неадуш.)
ко́бальтавага (адуш.)
ко́бальтавую ко́бальтавае ко́бальтавыя (неадуш.)
ко́бальтавых (адуш.)
Т. ко́бальтавым ко́бальтавай
ко́бальтаваю
ко́бальтавым ко́бальтавымі
М. ко́бальтавым ко́бальтавай ко́бальтавым ко́бальтавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вальфра́ма-ко́бальтавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вальфра́ма-ко́бальтавы вальфра́ма-ко́бальтавая вальфра́ма-ко́бальтавае вальфра́ма-ко́бальтавыя
Р. вальфра́ма-ко́бальтавага вальфра́ма-ко́бальтавай
вальфра́ма-ко́бальтавае
вальфра́ма-ко́бальтавага вальфра́ма-ко́бальтавых
Д. вальфра́ма-ко́бальтаваму вальфра́ма-ко́бальтавай вальфра́ма-ко́бальтаваму вальфра́ма-ко́бальтавым
В. вальфра́ма-ко́бальтавы (неадуш.)
вальфра́ма-ко́бальтавага (адуш.)
вальфра́ма-ко́бальтавую вальфра́ма-ко́бальтавае вальфра́ма-ко́бальтавыя (неадуш.)
вальфра́ма-ко́бальтавых (адуш.)
Т. вальфра́ма-ко́бальтавым вальфра́ма-ко́бальтавай
вальфра́ма-ко́бальтаваю
вальфра́ма-ко́бальтавым вальфра́ма-ко́бальтавымі
М. вальфра́ма-ко́бальтавым вальфра́ма-ко́бальтавай вальфра́ма-ко́бальтавым вальфра́ма-ко́бальтавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ме́дна-ко́бальтавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ме́дна-ко́бальтавы ме́дна-ко́бальтавая ме́дна-ко́бальтавае ме́дна-ко́бальтавыя
Р. ме́дна-ко́бальтавага ме́дна-ко́бальтавай
ме́дна-ко́бальтавае
ме́дна-ко́бальтавага ме́дна-ко́бальтавых
Д. ме́дна-ко́бальтаваму ме́дна-ко́бальтавай ме́дна-ко́бальтаваму ме́дна-ко́бальтавым
В. ме́дна-ко́бальтавы (неадуш.)
ме́дна-ко́бальтавага (адуш.)
ме́дна-ко́бальтавую ме́дна-ко́бальтавае ме́дна-ко́бальтавыя (неадуш.)
ме́дна-ко́бальтавых (адуш.)
Т. ме́дна-ко́бальтавым ме́дна-ко́бальтавай
ме́дна-ко́бальтаваю
ме́дна-ко́бальтавым ме́дна-ко́бальтавымі
М. ме́дна-ко́бальтавым ме́дна-ко́бальтавай ме́дна-ко́бальтавым ме́дна-ко́бальтавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Вісмут ’назва хімічнага элемента’. Запазычана з рус. мовы, куды (пач. XVIII ст.) трапіла з нямецкай. Там першапачаткова (с.-н.-ням. Wesemot) абазначала ’кобальтавыя руды, якія здабываліся ў Саксоніі ў XVI ст.’ < Wiesen ’назва мясцовасці’ + muten ’вырабляць (руду)’, пасля — Wismut ’метал, здабыты ў Візэне’ (Клюге, 866; Шанскі, 1, В, 106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІКРАЎГНАЕ́ННІ,

мінеральныя ўгнаенні, якія маюць мікраэлементы, неабходныя раслінам у невял. колькасці. Пры дастатковай забяспечанасці раслін асн. пажыўнымі рэчывамі (азот, фосфар, калій) М. павышаюць ураджайнасць і ўстойлівасць раслін да захворванняў, а таксама паляпшаюць якасць с.-г. прадукцыі. Звычайна ў якасці М. выкарыстоўваюць солі мікраэлементаў, адходы прам-сці (шлакі, шламы), хелаты, што маюць мікраэлементы.

Патрэбнасць с.-г. культур у М. вызначаецца іх біял. асаблівасцямі і колькасцю мікраэлементаў у глебе, якая залежыць ад кіслотнасці глебы і колькасці гумусу ў ёй. Асн. спосабы выкарыстання М.: унясенне ў глебу да сяўбы разам з макраўгнаеннямі, апрацоўка растворамі М. раслін (апырскванне) і насення (перадпасяўное намочванне). Найб. пашыраныя М. — борныя ўгнаенні, медныя ўгнаенні, марганцавыя ўгнаенні, кобальтавыя ўгнаенні, цынкавыя ўгнаенні.

Літ.:

Рекомендации по использованию микроудобрений в земледелии Белоруссии, Литвы, Латвии, Эстонии. Мн., 1987;

Федюшкин Б.Ф. Минеральные удобрения с микроэлементами: Технология и применение. Л., 1989.

Р.​У.​Васілюк.

т. 10, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)