кні́жачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кні́жачка кні́жачкі
Р. кні́жачкі кні́жачак
Д. кні́жачцы кні́жачкам
В. кні́жачку кні́жачкі
Т. кні́жачкай
кні́жачкаю
кні́жачкамі
М. кні́жачцы кні́жачках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кні́жачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да кніжка (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кні́га, -і, ДМ кнізе, мн. -і, кніг, ж.

1. Друкаванае (даўней таксама рукапіснае) выданне ў выглядзе пераплеценых разам аркушаў з якім-н. тэкстам і ілюстрацыямі.

К. вершаў.

К. апавяданняў.

2. Сшытыя разам чыстыя або разлінееныя лісты паперы для якіх-н. запісаў.

К. запісаў актаў грамадзянскага стану.

К. водгукаў.

3. Адна з некалькіх вялікіх частак літаратурнага твора.

Раман у трох кнігах.

|| памянш.-ласк. кні́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.), кні́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 і 2 знач.) і кні́жыца, -ы, мн. -ы, -жыц, ж. (да 1 і 2 знач.; разм.).

|| прым. кні́жны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

К. кіёск.

Кніжная выстава.

Кніжная вокладка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паміна́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кніжачка са спісам для памінання.

Занесці ў п. каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

booklet [ˈbʊklət] n. брашу́ра, кні́жачка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

booklet

[ˈbʊklət]

n.

брашу́ра, кні́жачка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Квітару́сьніккніжачка бланкаў, квітанцый, квітоў’ (Нар. сл.). Да квіт (гл.). Словаўтварэнне прадугледжвае тры суфіксы: ‑ар‑усь‑нік. На жаль, словы *квітар і *квітарусь не засведчаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лібрэта ’слоўны тэкст вялікага музычнага твора’, ’план сцэнарыя’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 84), запазычана з рус. либретто, хаця слова магло быць вядомым праз польск. libretto < італ. librettoкніжачка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брашу́ра

(фр. brochure)

невялікая кніжачка з мяккай вокладкай (у міжнароднай практыцы ад 5 да 48 старонак).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЛІБРЭ́ТА (італьян. libretto літар. кніжачка),

1) славесны тэкст муз.-драм. твора (оперы, аперэты; раней таксама кантаты і араторыі). Будуецца на паслядоўным сюжэтным развіцці дзеяння, пішацца пераважна вершамі, радзей прозай (часцей у дыялогу). Л. — літ. драм. аснова оперы і не разглядаецца як самаст. маст. твор. Слова ў ім набывае поўную сілу ўздзеяння толькі ў адзінстве з музыкай. Задума Л., а часам і драматургічны сцэнарны план (сцэнарый) часта належаць кампазітару. Некаторыя кампазітары пішуць Л. сваіх твораў. Можа быць арыгінальным паводле тэмы, але часцей грунтуецца на сюжэтах і вобразах маст. л-ры ці нар. творчасці. Муз. інтэрпрэтацыя драм. тэксту абумоўлівае пераасэнсаванне кампазітарам і лібрэтыстам літ. першакрыніцы.

2) Літаратурны сцэнарый балетнага спектакля.

3) Кароткі выклад зместу оперы, аперэты, балета.

Г.​Р.​Куляшова.

т. 9, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)