кня́жацкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кня́жацкі кня́жацкая кня́жацкае кня́жацкія
Р. кня́жацкага кня́жацкай
кня́жацкае
кня́жацкага кня́жацкіх
Д. кня́жацкаму кня́жацкай кня́жацкаму кня́жацкім
В. кня́жацкі (неадуш.)
кня́жацкага (адуш.)
кня́жацкую кня́жацкае кня́жацкія (неадуш.)
кня́жацкіх (адуш.)
Т. кня́жацкім кня́жацкай
кня́жацкаю
кня́жацкім кня́жацкімі
М. кня́жацкім кня́жацкай кня́жацкім кня́жацкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кня́жацкі кня́жеский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кня́жацкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да князя, належыць яму. Княжацкі палац. Княжацкі тытул. // Такі, як у князя; багаты, раскошны. Княжацкія ўборы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

князь, -я, мн. князі́, -ёў, м.

1. Правадыр войска і правіцель феадальнай манархічнай дзяржавы або асобнага ўдзельнага княства.

Полацкі к.

2. Тытул такіх асоб, які перадаваўся ў спадчыну або прысвойваўся царом як узнагарода, а таксама асоба, якая мела такі тытул.

|| пагард. князёк, -зька́, мн. -зькі́, -зько́ў, м.

|| прым. кня́жацкі, -ая, -ае.

К. палац.

К. тытул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГРО́ДЗЕНСКІ КНЯ́ЖАЦКІ ЦЕ́РАМ, княжацкі палац,

помнік архітэктуры 12 ст. Размяшчаўся на тэр. Гродзенскага Старога замка, на паўд. рагу дзядзінца. Рэшткі церама выяўлены ў 1932—33 Ю.​Ядкоўскім. Збераглася паўн. частка даўж. 9,72 м і выш. да 2 м. Гэта быў 2-павярховы на каменным падмурку будынак з драўлянымі бэлечнымі перакрыццямі. Змураваны з плінфы ў тэхніцы роўнаслаёвай муроўкі. На кароткіх тарцах цаглін рэльефныя мулярскія знакі. Звонку дэкар. муроўка была аздоблена радамі амаль неапрацаваных камянёў. Падмурак — рад камянёў (таўшчыня 35—40 см), пад якімі праслойка бітай цэглы. Будынак быў накрыты свінцовымі лістамі. У канцы 14 — пач. 15 ст. да ўвахода прыбудаваны новы ганак з буйнапамернай цэглы, будынак прыстасаваны да абароны. Разбураны ў 16 ст. ў час перабудовы Старога замка Стафанам Баторыем.

А.​А.​Трусаў.

т. 5, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛАЦКІ КНЯ́ЖАЦКІ ХРАМ Існаваў у 12—16 ст. ў г. Полацк Віцебскай вобл. на тэр. Верхняга замка. Рэшткі выяўлены М.​Каргерам у час археал. раскопак 1966—67. Храм мураваны, 3-нефавы, 6-стаўповы, крыжова-купальны (24 × 16 м), 3-апсідны (бакавыя апсіды размяшчаліся ў тоўшчы сцяны). Цэнтр. неф з У завяршаўся паўкруглай апсідай, больш вузкія бакавыя нефы — паўкруглымі нішамі ў тоўшчы сцяны. У цэнтры ўзвышаўся купал на круглым светлавым барабане. Да бакавых нефаў былі прыбудаваны прытворы з самаст. апсідамі. Багатую пластыку фасадам надавалі пілястры складанага профілю, аркатурныя паясы, дэкар. арачкі над аконнымі і дзвярнымі праёмамі, закамары. Інтэр’ер быў аздоблены фрэскамі, падлога выкладзена з паліваных керамічных плітак.

А.​А.​Трусаў.

Полацкі княжацкі храм. Рэканструкцыя П.​А.​Рапапорта.

т. 12, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кня́жеский кня́жацкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кня́жы, см. кня́жацкі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кня́жий поэт., уст. князеў, кня́жацкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́джа, -ы, мн. -ы, -аў і раджа́, -ы́, мн. -ы́, -э́й, м.

Княжацкі тытул у Індыі, а таксама асоба, якая яго мае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)