кліп, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і відэакліп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клі́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. клі́п клі́пы
Р. клі́па клі́паў
Д. клі́пу клі́пам
В. клі́п клі́пы
Т. клі́пам клі́памі
М. клі́пе клі́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кліп (род. клі́па) м. клип

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кліп

(англ. clip = стрыгчы, рабіць выразкі)

кароткі музычны нумар, зняты на відэаплёнку часта на фоне дэкарацыі, ландшафту, вуліцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кліп

(англ. clip = стрыгчы, рабіць выразкі)

тое, што і відэакліп.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Кліп-кліп ’перадача характэрнага скрыпу абутку на драўлянай падэшве’: «Пасля вайны хадзілі у клікатнях, клікатні гібаліся, і як ідзешß кліпкліп» (Сл. паўн.-зах., 477). З кантэксту відаць, што назва клікатні звязана з кліпкліп. Гл. кліпанікі.⇉_

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клі́пы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Клі́пы
Р. Клі́п
Клі́паў
Д. Клі́пам
В. Клі́пы
Т. Клі́памі
М. Клі́пах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клип кліп, род. клі́па м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

klip, ~u

м. муз. кліп

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Клі́катні ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. klypkė ’зношаны драўляны чаравік’, які стаў крыніцай для бел. кліпанікі (гл.). Тады клікацень < *klipk‑at‑ьnъ. Гэта даволі складаная рэканструкцыя не можа лічыцца дастаткова надзейнай. Параўн. таксама кліпкліп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)