кліні́чны, -ая, -ае.

1. гл. клініка.

2. Які мае адносіны да лячэбнага ўздзеяння, які патрабуе або паддаецца лячэнню (спец.).

К. выпадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кліні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кліні́чны кліні́чная кліні́чнае кліні́чныя
Р. кліні́чнага кліні́чнай
кліні́чнае
кліні́чнага кліні́чных
Д. кліні́чнаму кліні́чнай кліні́чнаму кліні́чным
В. кліні́чны (неадуш.)
кліні́чнага (адуш.)
кліні́чную кліні́чнае кліні́чныя (неадуш.)
кліні́чных (адуш.)
Т. кліні́чным кліні́чнай
кліні́чнаю
кліні́чным кліні́чнымі
М. кліні́чным кліні́чнай кліні́чным кліні́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кліні́чны в разн. знач. клини́ческий;

~ныя ўмо́вы — клини́ческие усло́вия;

~ныя до́следы — клини́ческие о́пыты;

○ ~ная смерць — клини́ческая смерть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кліні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да клінікі. Клінічны гарадок. Клінічная бальніца. // Які праводзіцца ў клініцы. Клінічнае лячэнне. Клінічныя даследаванні.

•••

Клінічная смерць гл. смерць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кліні́чны klínisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

клі́ніка, -і, ДМ -ніцы, мн. -і, -нік, ж.

Стацыянарная лячэбная ўстанова, у якой лячэнне хворых спалучаецца з навукова-даследчай і вучэбнай работай.

|| прым. кліні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ана́тама-кліні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ана́тама-кліні́чны ана́тама-кліні́чная ана́тама-кліні́чнае ана́тама-кліні́чныя
Р. ана́тама-кліні́чнага ана́тама-кліні́чнай
ана́тама-кліні́чнае
ана́тама-кліні́чнага ана́тама-кліні́чных
Д. ана́тама-кліні́чнаму ана́тама-кліні́чнай ана́тама-кліні́чнаму ана́тама-кліні́чным
В. ана́тама-кліні́чны (неадуш.)
ана́тама-кліні́чнага (адуш.)
ана́тама-кліні́чную ана́тама-кліні́чнае ана́тама-кліні́чныя (неадуш.)
ана́тама-кліні́чных (адуш.)
Т. ана́тама-кліні́чным ана́тама-кліні́чнай
ана́тама-кліні́чнаю
ана́тама-кліні́чным ана́тама-кліні́чнымі
М. ана́тама-кліні́чным ана́тама-кліні́чнай ана́тама-кліні́чным ана́тама-кліні́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лабарато́рна-кліні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лабарато́рна-кліні́чны лабарато́рна-кліні́чная лабарато́рна-кліні́чнае лабарато́рна-кліні́чныя
Р. лабарато́рна-кліні́чнага лабарато́рна-кліні́чнай
лабарато́рна-кліні́чнае
лабарато́рна-кліні́чнага лабарато́рна-кліні́чных
Д. лабарато́рна-кліні́чнаму лабарато́рна-кліні́чнай лабарато́рна-кліні́чнаму лабарато́рна-кліні́чным
В. лабарато́рна-кліні́чны (неадуш.)
лабарато́рна-кліні́чнага (адуш.)
лабарато́рна-кліні́чную лабарато́рна-кліні́чнае лабарато́рна-кліні́чныя (неадуш.)
лабарато́рна-кліні́чных (адуш.)
Т. лабарато́рна-кліні́чным лабарато́рна-кліні́чнай
лабарато́рна-кліні́чнаю
лабарато́рна-кліні́чным лабарато́рна-кліні́чнымі
М. лабарато́рна-кліні́чным лабарато́рна-кліні́чнай лабарато́рна-кліні́чным лабарато́рна-кліні́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РАДЫЯЦЫ́ЙНАЙ МЕДЫЦЫ́НЫ І ЭНДАКРЫНАЛО́ГІІ НАВУКОВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ КЛІНІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Засн. 17.12.1996 у Мінску на базе НДІ радыяцыйнай медыцыны (з 1988). Праводзіць н.-д., клінічную, пед. і арганізацыйна-метадычную дзейнасць, мед. рэабілітацыю. Аспірантура з 1998. Асн. кірункі даследаванняў: ацэнка ўплыву экалагічных, антрапа- і тэхнагенных фактараў на стан здароўя людзей; навукова-прыкладныя даследаванні па вывучэнні патагенезу, дыягностыкі, лячэння, прафілактыкі, мед. і медыка-прафесійнай рэабілітацыі хворых, стан якіх выкліканы рознымі антрапа- і тэхнагеннымі фактарамі навакольнага асяроддзя і прафес. дзейнасцю (прыярытэтныя кірункі: распрацоўка прафілактычных і лячэбных метадаў на аснове прынцыпаў доказнай тэрапіі; у распрацоўцы дыягнастычных метадаў — не- або малаінвазіўнасць даследаванняў і іх даназалагічны ўзровень); правядзенне работ па радыяцыйнай бяспецы і ахове насельніцтва Беларусі ад уздзеяння іанізавальнага выпрамянення; аналіз і ўкараненне ў практыку аховы здароўя дасягненняў сусв. навукі; арганізацыя і выкананне праектаў па міжнар. супрацоўніцтве і інш.

У складзе ін-та 5 аддзелаў, 12 н.-д. лабараторый, клініка, Віцебскі і Гомельскі філіялы. Выдае зб. навук. прац. У ін-це працуе акад. Нац. АН Беларусі Я.П.Дзямідчык.

У.​А.​Астапенка.

т. 13, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

клини́ческий кліні́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)