кля́каць

‘падаць на калені’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кля́каю кля́каем
2-я ас. кля́каеш кля́каеце
3-я ас. кля́кае кля́каюць
Прошлы час
м. кля́каў кля́калі
ж. кля́кала
н. кля́кала
Загадны лад
2-я ас. кля́кай кля́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кля́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кля́каць ’падаць на калені’ (Нас.). Укр. клякати ’тс’. Рускія паралелі поўнасцю адсутнічаюць, што дазваляе меркаваць аб польскім уплыве (параўн. польск. klękać ’тс’) з субстытуцыяй ę > ’a паводле вядомай мадэлі. Іншыя славянскія паралелі старажытнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Кле́кнуць, кле́кнуты ’схіляцца’ (Выг.). Гл. клякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёнуць ’кануць’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. клекнуць (гл.). Да клякаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляк ’загнутая галіна ці корань’ (ТС), ’сук’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. кляк ’залом’, славен. kléka ’сук, крывое дрэва’, польск. klęk, чэш. klek ’тс’. Магчыма, яшчэ прасл. klękъ, якое да klękati (Трубачоў, Эт. сл., 10, 31; ЕСУМ, 2, 469). Гл. клякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкляка́ць ’кленчыць’ (Ласт.), прыклякну́ты ’прысесці ад удару, перапуду; прысесці на кукішкі’ (ЛА, 2), прыклякнуць ’тс’ (Нас.), ст.-бел. приклякати, приклякнути ’тс’. Апошняе, паводле Карскага (Труды, 311), “усвоено из польского”; параўн., аднак, кляк ’загнутая галіна ці корань’ (ТС) < прасл. *klęk, што не выключае самастойнага развіцця, параўн. кля́каць, кля́кнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́ча1 ’худы заезджаны конь’ (ТСБМ, Жыв. сл.), таксама пра чалавека (Жыв. сл.). Укр. кляча, рус. кляча, ст.-рус. клѧча ’тс’. Усходнеславянская інавацыя. Да klęčati ’падаць на калені’ (гл. клякаць). Пра назву каня гл. Адзінцоў, 140.

Кля́ча2 ’бакавы брусок у рыбалоўнай сетцы, да якога яна прымацоўваецца зверху і знізу’ (ТС, Нар. словатв.). Параўн. укр. кляч ’тс’. Словаўтваральна да *klękja, якое ад klękati ’згінацца’ (ЕСУМ, 2, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)