Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кляве́ц (род. кляўца́) м.
1. молото́к для отби́вки кос и насе́чки жерново́в;
2. сплю́снутый коне́ц молотка́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кляве́ц, кляўца, м.
Малаток для насякання млынавых камянёў, для кляпання кос. На надворках, па падстрэшшу, у сенцах скакалі заўзята кляўцы па бабках, адцягваючы вострыя языкі кос.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЛЯВЕ́Ц,
старажытнаруская ўдарная зброя, разнавіднасць баявой сякеры. Меў вузкае лязо, падобнае да дзюбы (рус. «клюв», адсюль назва) і малаткападобны абух. Выкарыстоўваўся ў 10—17 ст. для паражэння праціўніка, які меў засцерагальнае ўзбраенне. К. і яго разнавіднасць чакан служылі таксама знакамі адрознення военачальнікаў. Іл.гл. да арт.Кісцень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кляве́ц ’малаток для насякання млынавых камянёў, для кляпання кос’ (ТСБМ, Янк. I, Яруш., Мядзв., Гарэц., Нік. Очерки, ЭШ, рук., Бяльк., Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр.клевець, рус.клевец, ст.-рус.клевець ’тс’, польск.klewiec ’тс’. Польская форма, відаць, са старажытнарускай. Такім чынам, можна гаварыць толькі аб усходнеславянскай інавацыі. Фармальна здаецца ўтварэннем з дапамогай вельмі прадуктыўнага суфікса ‑ьcь ад klьvati. Аднак, паколькі суфікс ‑ьcь можа ўтвараць назоўнікі ад прыметнікаў (slěpьcь < slěpъ, mъrtvьcь < mъrtvъ), верагоднай з’яўляецца і іншая этымалогія: *kъlevъ + ‑ьcь > kъlevьcь > klevьcь. У сваю чаргу *kъlevъ прыметнік, утвораны рэгулярна (суфікс ‑evъ) ад kъl ’зуб’. Цікава, што рус.клевец мае значэнне ’зуб у баране, граблях’. Адносна ўтварэнняў на ‑ьcь параўн. SP, 1, 99–100; Мартынаў, Прасл. дерив., 29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кляпо́к ’клявец’ (Мат. Гом.). Гл. кляпецх.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КІСЦЕ́НЬ,
старажытная ўдарна-драбільная зброя. Складаўся з кароткай драўлянай ручкі, да аднаго канца якой на ланцугу ці рамяні падвешваўся цяжкі груз (камень, гіра, спец. шматгранная метал. адліўка), а да другога мацавалася пятля для надзявання на кісць рукі (адсюль назва). Быў пашыраны ў Стараж. Русі і многіх краінах Усходу.