ключавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. ключ¹, ключ⁴.

2. перан. Найбольш значны, важны ў ваенных ці эканамічных адносінах.

Ключавыя праблемы народнай гаспадаркі.

Ключавыя пазіцыі войск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ключавы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Ключавы́
Р. Ключаво́га
Д. Ключаво́му
В. Ключавы́
Т. Ключавы́м
М. Ключавы́м

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ключавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ключавы́ ключава́я ключаво́е ключавы́я
Р. ключаво́га ключаво́й
ключаво́е
ключаво́га ключавы́х
Д. ключаво́му ключаво́й ключаво́му ключавы́м
В. ключавы́ (неадуш.)
ключаво́га (адуш.)
ключаву́ю ключаво́е ключавы́я (неадуш.)
ключавы́х (адуш.)
Т. ключавы́м ключаво́й
ключаво́ю
ключавы́м ключавы́мі
М. ключавы́м ключаво́й ключавы́м ключавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ключавы́ ключево́й;

а́я пазі́цыя — ключева́я пози́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ключавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да ключа (у 1, 2, 3, 5, 6 і 7 знач.).

2. Важны, рашаючы ў ваенных, эканамічных ці інш. адносінах. Захапіць ключавыя пазіцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ключ⁴, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

Верхні камень, якім заканчваецца арка, скляпенне.

|| прым. ключавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ключ¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Металічная прылада для адмыкання і замыкання замка.

К. ад клеці.

2. Прылада для завінчвання і адвінчвання гаек, адкаркоўвання чаго-н., для заводкі чаго-н. і пад.

Гаечны к.

К. для механічнай цацкі.

3. перан. Тое, што служыць для разгадкі, разумення каго-, чаго-н., для авалодання чым-н.

К. шыфру.

|| памянш. клю́чык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ключавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КЛЮЧАВЫ́ ЎЧА́СТАК, тэставы ўчастак,

участак тэрыторыі, выбраны ў якасці эталона для даследавання ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння кампанентаў пэўнага ландшафту. Яго вывучаюць экспедыцыйнымі (палявымі) і стацыянарнымі (сістэматычныя назіранні) метадамі, з выкарыстаннем аэрафотаздымкі праз пэўныя інтэрвалы часу і г.д. Апісанні К.у. экстрапалююцца на ландшафт у цэлым. Сістэма К.у. з’яўляецца часткай экалагічнага маніторынгу.

т. 8, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ключево́йII муз. ключавы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ключево́йI (важный, решающий) ключавы́;

ключевы́е пози́ции ключавы́я пазі́цыі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)