клюка́ ку́льба, -бы ж., кульба́ка, -кі ж., крыву́ля, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клю́ка 1 ’качарга, гак’ (Касп., Маш., Тарнацкі, Studia). Укр. клюка, рус. клюка, ст.-рус. клюка, серб.-харв. кљу̏ка, славен. kljúka, польск. kluka, чэш. klíka, в.-луж. kluka ’тс’. Лічыцца праславянскім вытворным з ка‑суфіксацыяй (SP, 1, 89). Першасны славянскі дзеяслоў *klʼuti не захаваўся, але верагоднасць яго існавання падтрымлівае літ. kliúti ’чапляцца’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш далёкая: лац. clāvis ’ключ’, ст.-грэч. κλάίς ’тс’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 56).

Клю́ка 2 ’нос’ (Жыв. сл.). Гл. клюка 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кавяня́ ж., обл. клюка́, па́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́льба и кульба́ка ж., разг. клюка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каве́нька ж., обл., уменьш. клюка́, па́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клюка́ч ’насач’ (Жыв. сл.). Гл. клюка 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клюкі́ ’прыстасаванне, на якім носяць вёдры’ (ДАБМ). Гл. клюка 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заклю́ка ’памылка пры ўцягванні ніткі ў бёрда’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. клюка ’дэталь ярма ў форме кручка’, ’вочап у студні’ і г. д. Рус. заклюка ’частка ворыва выгнутай формы’, укр. заклю́кати ’заблытаць’. Укр. дзеяслоў дае верагодную падставу для тлумачэння бел. заклюка як аддзеяслоўнага бязафікснага наз. ад *заклюкаць ’заблытаць’, клюка ’нешта загнутае’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СКАРУ́ТА (Таццяна Мікалаеўна) (н. 6.10.1924, Тбілісі),

бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыла студыю пры т-ры «Чырвоны факел» (г. Новасібірск, 1974). Працавала ў т-рах Новасібірска, Якуцка, Златауста. У 1956—81 у Гомельскім абл. драм. т-ры. Выканаўца роляў травесці, характарных. Акцёрскай манеры ўласціва выразнасць знешняга малюнка і дынаміка ў раскрыцці ўнутранай сутнасці персанажа, удалае выкарыстанне сцэнічнай дэталі. Сярод роляў у Гомельскім т-ры: Рыгорка («У бітве вялікай» А.​Маўзона), Ермаліцкая («Рудабельская рэспубліка» паводле С.​Грахоўскага), Зося («Сэрца на далоні» паводле І.​Шамякіна), Дунька («Любоў Яравая» К.​Транёва), Клюка («Угрум-рака» паводле В.​Шышкова), Марыя Іпалітаўна, Тузікава («Мана для вузкага кола», «Барабаншчыца» А.​Салынскага), Ефрасіння Патапаўна («Беспасажніца» А.​Астроўскага), Цвятаева («Мяшчане» М.​Горкага), Дорка («Зімовая казка» У.​Шэкспіра), Селія («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Канчэта («Каляды ў хаце сіньёра Куп’ела» Э.​Дэ Філіпа).

А.​А.​Лабовіч.

т. 14, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Клю́чыкі ’першацвет, Primula veris’ (Кіс., Сцяшк.). Да клюка 1. Параўн. сінанімічнае грабелькі. Аднак форма ліста і кветкі быццам бы не адпавядае гэтай назве.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)