Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КЛУЖ-НАПО́КА (Cluj-Napoca),
Клуж, горад на ПнЗ Румыніі, на р. Самеш. Адм. ц. жудзеца Клуж. Вядомы з 1173. 328 тыс.ж. (1992). Трансп. вузел. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць абсталявання для лёгкай і харч. прам-сці), хім., фарфора-фаянсавая, гарбарна-абутковая, мэблевая, тэкст., швейная, паліграфічная. Філіял АН. Ун-т (з 1872). Абсерваторыя. Гіст., этнагр., маст. музеі. Арх. помнікі 13—19 ст.: каменныя ўмацаванні, царква св. Міхаіла, манастыр францысканцаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Cluj
[klu:ʒ]
г. Клуж
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БО́ЛЬЯЙ, Бояй (Bolyai) Янаш (15.12.1802, г.Клуж-Напока, Румынія — 27.1.1860), венгерскі матэматык, адзін са стваральнікаў нееўклідавай геаметрыі. Калі быў студэнтам Ваенна-інж. акадэміі ў Вене, займаўся доказам пастулата аб паралельных лініях. У 1832 выдаў «Апендыкс» як дадатак да 1-га т. падручніка матэматыкі свайго бацькі Ф.Больяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЧКАІ ((Bocskai) Іштван) (1.1.1557, г. Клаўзенберг, цяпер г.Клуж-Напока, Румынія — 29.12.1606),
венгерскі феадал, кіраўнік антыгабсбургскага руху ў Венгерскім каралеўстве. Пасол Трансільваніі пры габсбургскім двары ў 1576 і 1603. Камандуючы трансільванскімі войскамі ў паспяховым паходзе супраць тур. войск у Валахію (1595). У 1604 узначаліў барацьбу сялян, гараджан і часткі венг. дваранства супраць аўстр. панавання. У выніку перамогі абраны князем Трансільваніі (1605), падпісаў Венскі мір (23.6.1606), паводле якога адноўлена незалежнасць Трансільванскага княства (да яго далучаны венг. камітаты Угоча, Бераг, Сатмар, крэпасць Токай), дадзена свабода веравызнання пратэстантам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЦЬЯШ ХУ́НЬЯДЗІ (Mátyás Hunyadi),
Мацьяш I Корвін (Matthias I Corvinus; 23.2.1443, Калажвар, цяпер г.Клуж-Напока, Румынія — 6.4.1490), кароль Венгрыі [1458—90] і Чэхіі [1469—79]. Сын правіцеля Венгрыі Я.Хуньядзі. Выбраны каралём Венгрыі 24.1.1458 пасля смерці караля Ласла V [1453—57], Цэнтралізаваў дзярж. кіраванне, у 1459 ліквідаваў апазіц. магнацкую лігу, стварыў рэгулярнае наёмнае войска («чорную армію»), з дапамогай яго ў 1467 і 1471 задушыў мяцеж і змову магнатаў. У 1476 здзейсніў паход супраць туркаў. Да снеж. 1474 авалодаў чэш. і сілезскімі землямі, у 1477—87 — землямі Аўстрыі, у 1485 — Венай. Каб спыніць набегі туркаў, у 1483 і 1488 заключыў мірныя дагаворы з урадам Асманскай імперыі (Портай). Заснаваў б-ку ў Будзе (цяпер частка Будапешта) і ун-т у Браціславе (Славакія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́ВІЧ-БА́ЙРОЙТ ((Popovici-Bayreuth) Дымітрые) (19.7.1860, г. Бырлад, Румынія — 6.4.1927),
румынскі спявак (барытон), педагог. Вучыўся спевам у Бухарэсцкай кансерваторыі. У 1904—19 яе дырэктар і прафесар. Адзін з заснавальнікаў і 1-ы дырэктар Рум. оперы ў г.Клуж (1919—27). На опернай сцэне з 1881. Выступаў у буйнейшых т-рах свету. Вядомы інтэрпрэтатар партый у операх Р.Вагнера (з 1892 некалькі гадоў спяваў у Байройцкім т-ры, адсюль прозвішча — байройцкі). Сярод партый: Тэльрамунд, Клінгзор, Вальфрам, Альберых і Вотан, Ганс Сакс, Галандзец («Лаэнгрын», «Парсіфаль», «Тангейзер», «Пярсцёнак нібелунга», «Нюрнбергскія майстэрзінгеры», «Лятучы галандзец» Вагнера), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Дон Жуан («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Рыгалета, Рэната («Рыгалета», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Тоніо («Паяцы» Р.Леанкавала).