клубі́сты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
клубі́сты |
клубі́стая |
клубі́стае |
клубі́стыя |
| Р. |
клубі́стага |
клубі́стай клубі́стае |
клубі́стага |
клубі́стых |
| Д. |
клубі́стаму |
клубі́стай |
клубі́стаму |
клубі́стым |
| В. |
клубі́сты (неадуш.) клубі́стага (адуш.) |
клубі́стую |
клубі́стае |
клубі́стыя (неадуш.) клубі́стых (адуш.) |
| Т. |
клубі́стым |
клубі́стай клубі́стаю |
клубі́стым |
клубі́стымі |
| М. |
клубі́стым |
клубі́стай |
клубі́стым |
клубі́стых |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
клубі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму клуба 2, складаецца з клубоў. Вецер хутка гнаў цёмна-сінія дымчатыя хмары, засцілаючы імі ватныя клубістыя воблакі. Мележ. Кружок лазняку вынырае з клубістага кужалю туману зусім нечакана. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клубкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і клубісты. Плылі лёгкія, як пух, клубкаватыя воблачкі. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клубча́сты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і клубісты. Клубчасты, кучаравы хвост дыму ўсё падаўжаўся. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́ЙНЦКАЯ КАМУ́НА Майнцкая рэспубліка,
першая рэспубліка на тэр. Германіі, якая існавала ў час акупацыі Рэйнскай вобл. войскамі рэв. Францыі ў аўстра-пруска-франц. вайну 1792—95. Абвешчана 18.3.1793 у г. Майнц Рэйнска-нямецкім нац. канвентам (першы дэмакр. парламент у герм. гісторыі), скліканым 17 сак. ням. якабінцамі (пераважна студэнты і прафесары) на чале з А.Гофманам і Г.Форстэрам, якія гуртаваліся ў засн. імі на ўзор франц. Якабінскага клуба «Т-ве сяброў свабоды і роўнасці» (вядомы як Майнцкі клуб; «клубісты» лічацца пачынальнікамі рэсп. традыцыі ў Германіі). Канвент скасаваў феад. парадкі і прыняў рашэнне аб далучэнні М.к. да Францыі. Ліквідавана ў выніку заняцця Майнца 23.7.1793 прускімі і аўстр. войскамі і аднаўлення Майнцкага курфюрства.
Літ.:
Мошковская Ю.Я. Г.Форстер — немецкий просветитель и революционер XVIII в. М., 1961;
Die Mainzer Republik. Protokolle des Jakobinerklubs. Berlin, 1975.
т. 9, с. 521
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)