клоп, клапа́, мн. клапы́, клапо́ў, м.

Насякомае-паразіт, якое корміцца кроўю чалавека і жывёл або сокам раслін.

|| прым. клапі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кло́п

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кло́п клапы́
Р. клапа́ клапо́ў
Д. клапу́ клапа́м
В. клапа́ клапо́ў
Т. клапо́м клапа́мі
М. клапе́ клапа́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клоп (род. клапа́) м. клоп

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клоп клоп, род. клапа́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клоп, клапа, м.

Невялікае насякомае-паразіт, якое корміцца кроўю жывёл і чалавека. Пасцельны клоп. // Наземнае або воднае насякомае-паразіт. Раслінаедны клоп.

•••

Карміць клапоў гл. карміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клоп м.

1. заал. Wánze f -, -n;

драўня́ны клоп Báumwanze f;

пасце́льны клоп Béttwanze f;

2. жарт. (пра дзіця) Knirps m -es, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Клоп ’насякомае-паразіт, якое корміцца кроўю жывёл і чалавека’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Бяльк.). Укр. клоп, рус. клоп ’тс’, серб.-харв. кло̏п ’клешч’, славен. klòp ’тс’. Прасл. klopъ не мае надзейнай этымалогіі. Цікавае супастаўленне з балг. клопам ’кішэць’ (БЕР, 2, 467). Параўн. Якабсон, Word, 8, 388. Нельга рашуча аспрэчваць і метатэзу klopъ < *plokъ, маючы на ўвазе балтыйскія паралелі літ. blãkė ’клоп’, лат. blakts ’тс’ (параўн. вядомае прасл. pekti ∼ літ. kèpti). Можна меркаваць таксама аб klopъ ∼ klapati ’біць, плюшчыць’, параўн. польск. pluskwa, ploszczyca ’клоп’. Іншыя версіі зусім неверагодныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клоп; блашчыца (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кло́п-чарапа́шка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кло́п-чарапа́шка клапы́-чарапа́шкі
Р. клапа́-чарапа́шкі клапо́ў-чарапа́шак
Д. клапу́-чарапа́шцы клапа́м-чарапа́шкам
В. клапа́-чарапа́шку клапо́ў-чарапа́шак
Т. клапо́м-чарапа́шкай
клапо́м-чарапа́шкаю
клапа́мі-чарапа́шкамі
М. клапу́-чарапашцы клапа́х-чарапа́шках

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клоп-чарапа́шка (род. клапа́-чарапа́шкі) м., зоол. клоп-черепа́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)